https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Малдове ўручаны юбілейныя медалі ветэранам, якія вызвалялі Беларусь


Аб гэтым паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Малдове.
Часовы павераны ў справах Беларусі ў Малдове Аляксандр Салаўёў уручыў у Кішынёве ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, якія прымалі ўдзел у вызваленні Беларусі, медалі да 70-годдзя Перамогі.

Аляксандр Салаўёў павіншаваў ветэранаў і адзначыў іх важны ўклад у Перамогу, праяўленыя мужнасць і гераізм. Ён выказаў ветэранам ВАВ, якія вызвалялі Беларусь, глыбокую ўдзячнасць цяперашняга пакалення за іх подзвігі, якія яны здзяйснялі, змагаючыся за вызваленне Радзімы супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, за адвагу і мужнасць, пададзены прыклад таго, як можна і трэба служыць Айчыне. Дыпламат сардэчна падзякаваў ветэранам за іх ратныя і працоўныя подзвігі. Пасля цырымоніі ўзнагароджання ветэраны ўспаміналі суровыя ваенныя гады і дзяліліся ўражаннямі ў сувязі з маючымі адбыцца святкаваннямі 70-й гадавіны Вялікай Перамогі.

Акрамя таго, з нагоды Дня абаронцаў Айчыны супрацоўнікі пасольства Беларусі ў Малдове ўсклалі кветкі на мемарыяле воінскай славы "Вечнасць" у Кішынёве. На мерапрыемстве прысутнічалі дыпламаты з пасольстваў Расіі і Казахстана, якія ўсклалі кветкі да Вечнага агню і ўшанавалі мінутай маўчання памяць воінаў, загінуўшых у вайне.

Затым дыпламаты разам з ветэранамі вайны, прадстаўнікамі нацыянальных абшчын, якія пражываюць у Малдове, наведалі алею "Вікторыя", што была закладзена ў 2008 годзе на мемарыяльным комплексе "Вечнасць" у Кішынёве па ініцыятыве пасольства Беларусі ў Малдове. Яе аснову склалі 20 беларускіх бярозак, якія прывезлі ў Малдову прадстаўнікі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Гэта алея стала доказам непарушнасці дружбы народаў, што ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне і прынеслі свабоду, мір і шчасце.

На мемарыяльным комплексе "Вечнасць" знаходзіцца прах 300 воінаў розных нацыянальнасцей, якія загінулі пры абароне і вызваленні Кішынёва ад фашысцкіх захопнікаў.

23 лютага 2015, Кішынёў
Андрэй Гусін - БЕЛТА
 
Дата публикации:23.02.2015
Тематика:Культура, Разное
Просмотров:903
 
Ключевые слова:
Молдова 70-летие Победы Ветераны Медаль
 
 


Комментарии