https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сумежныя з Беларуссю краіны Еўрапейскага саюза пачалі прызнаваць, што кантрабанда беларускіх цыгарэт з`яўляецца прыкрыццём для іх кантрафактнай вытворчасці на тэрыторыі ЕС


Так пракаментаваў прэс-сакратар Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка інфармацыю на гэтую тэму, што з`явілася на rus.delfi.lv.
Паведамляецца, што ў Літве адзначаная новая тэндэнцыя ў сферы кантрабанды цыгарэт — усё больш іх трапляе ў краіну не з Калінінградскай вобласці Расіі або Беларусі, як раней, а з краіны ЕС — Латвіі. Паводле інфармацыі газеты Lietuvos zinios, летась з Латвіі было ўвезена прыблізна 7% усіх затрыманых кантрабандных цыгарэт, сёлета гэты паказчык падскочыў да 85%.

"Уражвае і статыстыка, калі весці лік на адзінкі: за ўвесь мінулы год з Латвіі ў Літву было ўвезена 8,2 млн. цыгарэт, а за першыя два месяцы гэтага года — ужо больш за 10 млн.", — канстатуе выданне.

Паводле звестак газеты, няма сумненняў у тым, што асноўныя частка гэтых цыгарэт трапляе ў Літву транзітам і прызначаная для чорнага рынку Польшчы, Германіі або іншых больш аддаленых краін. У Літве спажыванне кантрафактных цыгарэт, паводле звестак даследаванняў, некалькі скарацілася.

Актывізацыю патоку нелегальных тытунёвых вырабаў мытнікі звязваюць як з магчымай дзейнасцю падпольнай фабрыкі ў Латвіі, так і з фрагментарным кантролем унутры Шэнгенскай прасторы.

Нагадаем, два тыдні таму беларускае пагранведамства заявіла аб тым, што аператыўныя звесткі, аналіз розных паведамленняў, у тым ліку кампетэнтных службаў сумежных дзяржаў, указваюць на рэструктурызацыю ў іх шэрага рынку тытунёвых вырабаў пад беларускімі брэндамі, што з`яўляецца гарантыяй заводскай вытворчасці прадукцыі. І аб`ёмы шэрага тытуню, што выяўляюцца за мяжой, і геаграфія іх з`яўлення наўрад ці могуць быць звязаныя з кантрабандай з Беларусі.

Напрыклад, ва Украіне цяпер цыгарэты таннейшыя, чым у Беларусі, аднак тытунёвыя вырабы беларускіх марак з`яўляюцца на шэрым рынку ў Адэсе, што з пункта гледжання кантрабанднай дастаўкі практычна пазбаўлена сэнсу. А на кадрах з месца катастрофы пад Луцкам у сярэдзіне сакавіка самалёта Ан-2, які нібыта перавозіў беларускія кантрабандныя цыгарэты, бачна, што на пачках адсутнічаюць акцызы, што фактычна выключае іх заводскую вытворчасць.

Ёсць факты падпольнай вытворчасці цыгарэт на тэрыторыі Польшчы з затрыманнем як самой кантрафактнай прадукцыі, так і сыравіны ў велізарных аб`ёмах.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 13 красавіка 2015
 
Дата публикации:13.04.2015
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1044
 
Ключевые слова:
Контрабанда Контрафакт Криминал Евросоюз Табак Сигареты Латвия
 
 


Комментарии