https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Уладальнікі блогаў павінны адказваць за іх змест


Аб гэтым 17 снежня заявіла міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч, адказваючы на пытанне, ці распаўсюджваюцца папраўкі ў закон аб СМІ на блогераў.
"Вядзіце сабе блог, але ён павінен укладвацца ў прынцыпы, вызначаныя законам аб СМІ", - сказала міністр.

Паводле яе слоў, у большасці выпадкаў блогеры застаюцца беспакаранымі, калі дапускаюць на сваіх інтэрнэт-старонках зневажальныя выразы ў адносінах да канкрэтных людзей. Прымаючы папраўкі ў закон аб СМІ, дзяржава забяспечвае грамадскія інтарэсы, стварае прававое поле ў рамках дзеючага заканадаўства, падкрэсліла Лілія Ананіч.

Як паведамлялася, Палата прадстаўнікоў прыняла сёння ў першым і другім чытаннях папраўкі ў закон аб СМІ. Законапраект прапануе распаўсюджваць дзеянне закона аб СМІ на інфармацыйныя рэсурсы і іх састаўныя часткі, якія размешчаны ў інтэрнэце і ажыццяўляюць распаўсюджванне інфармацыі СМІ, за выключэннем патрабаванняў аб дзяржаўнай рэгістрацыі. За ўладальнікамі інфармацыйных рэсурсаў і іх састаўных частак плануецца замацаваць абавязак не дапускаць выкарыстання іх для распаўсюджвання інфармацыі, змест якой супярэчыць патрабаванням закона.

Законапраект таксама прадугледжвае абмежаванне доступу да прадукцыі СМІ, што распаўсюджваецца пры дапамозе інфармацыйнага рэсурсу, размешчанага ў інтэрнэце. Такое абмежаванне плануецца ўводзіць па рашэнні Мінінфарма ў выпадку вынясення ўладальніку інфармацыйнага рэсурсу ў інтэрнэце на працягу года двух і больш пісьмовых папярэджанняў за распаўсюджванне інфармацыйных паведамленняў і матэрыялаў, забароненых ці абмежаваных да распаўсюджвання ў адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі.

Лілія Ананіч нагадала, што распрацоўку і зацвярджэнне ўрадам парадку рэгістрацыі СМІ, што распаўсюджваюцца праз інтэрнэт, прадугледжвае дзеючы закон аб СМІ. У свой час наконт яго таксама было зламана нямала коп`яў, аднак эфект відавочны - прававое поле ў медыясферы стала больш чыстым. Міністр упэўнена, што тое ж самае з цягам часу адбудзецца і з інтэрнэт-СМІ.

17 снежня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:17.12.2014
Тематика:Культура, Разное
Просмотров:1141
 
Ключевые слова:
СМИ Блоги Интернет Закон
 
 


Комментарии