https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Беларусі інтэрнэт-рэсурсы прыраўнавалі да СМІ


Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на пасяджэнні 17 снежня адразу ў двух чытаннях прынялі папраўкі ў закон "Аб сродках масавай інфармацыі".
Як зазначыла міністр інфармацыі Лілія Ананіч, "беларуская інфармацыйная прастора інтэграваная ў сусветную". Пры гэтым, сказала яна, "кожнаму грамадзяніну гарантаваная свабода меркаванняў, перакананняў, а таксама свабода іх выказвання". 

У той жа час, падкрэсліла Ананіч, з улікам глабальных геапалітычных змяненняў, эканамічных рэалій неабходна ўнесці папраўкі ў закон аб СМІ "з мэтай найбольш поўнай рэалізацыі права на атрыманне дакладнай інфармацыі, арганізацыі нацыянальнай бяспекі і абароны інтарэсаў дзяржавы". 

Ананіч адзначыла, што ў Беларусі цяпер больш за 5 мільёнаў карыстальнікаў інтэрнэтам. Пры гэтым, падкрэсліла яна, не заўсёды інфармацыя, з якой яны знаёмяцца, адпавядае інтарэсам грамадства і дзяржавы. 

На думку міністра, інтэрнэт-рэсурсы, якія распаўсюджваюць інфармацыю, з`яўляюцца дэ-факта СМІ. У сувязі з гэтым папраўкі ў законапраект распаўсюджваюць дзеянне закона аб СМІ на інфармацыйныя рэсурсы і іх складаныя часткі. Выключэнне складае палажэнне аб неабходнасці дзяржаўнай рэгістрацыі. 

На інтэрнэт-рэсурсы, у прыватнасці, будзе распаўсюджвацца забарона на размяшчэнне інфармацыі, якая прапагандуе экстрэмісцкую дзейнасць, утрымлівае заклікі да вайны, іншай інфармацыі, якая наносіць урон інтарэсам дзяржавы. Па запатрабаванні дзяржаўнага органа інтэрнэт-рэсурс будзе абавязаны размясціць абвяржэнне раней размешчанай інфармацыі і выдаліць яе. Пры гэтым пры адмове ў патрабаванні рэгулюючага органа можа быць прынятае рашэнне ў тым ліку і аб блакіроўцы інтэрнэт-рэсурса. 

Таксама законапраект прадугледжвае забарону на валоданне больш чым 20% акцый прадпрыемства, якое займаецца выдавецкай і рэдакцыйнай дзейнасцю, замежнай дзяржавай або грамадзянінам. 

Ананіч зазначыла, што папраўкі ў закон аб СМІ дазволяць стварыць "эфектыўную інфармацыйную абарону ад дэструктыўнага ўплыву звонку". 

Акрамя таго, законапраект прадугледжвае стварэнне дзяржаўнага рэестра распаўсюджвальнікаў інфармацыі. У выпадку вынясення двух і больш пісьмовых папярэджанняў прадугледжана магчымасць выключэння распаўсюджвальнікаў інфармацыі з рэестра, што цягне забарону на заняцце гэтай дзейнасцю. 

Адзначым, што ў Палаце прадстаўнікоў журналістам сёння не раздалі нават абгрунтаванне законапраекта. Тэкст законапраекта таксама адсутнічае на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 17 снежня 2014
 
Дата публикации:17.12.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1879
 
Ключевые слова:
Интернет-СМИ Законодательство Блогеры
 
 


Комментарии