https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


ЗША хочуць або звергнуць Аляксандра Лукашэнку, або развярнуць супраць Расіі, мяркуе кіраўнік камітэта Дзярждумы РФ па міжнародных справах Аляксей Пушкоў


Пра гэта ён напісаў у сваім акаўнце ў "Твітэры", каментуючы заяву памочніка дзяржсакратара ЗША Вікторыі Нуланд пра Беларусь.
"Нуланд заявіла: ЗША адкрытыя для дыялогу з Беларуссю. Значыць, зноў збіраюцца звяргаць Лукашэнку ці хаця б развярнуць яго супраць Масквы", — напісаў Пушкоў.

Нагадаем, 17 снежня, выступаючы ў Амерыканскім прадпрымальніцкім інстытуце ў Вашынгтоне, Нуланд заявіла, што ЗША адкрытыя для паляпшэння адносінаў з Беларуссю. Паводле яе слоў, мяч зараз на баку беларускіх уладаў.

"Мы ўжо шмат гадоў падтрымліваем дыялог з урадам Беларусі наконт нашай занепакоенасці сітуацыяй з правамі чалавека, палітычнымі ўмовамі для праяўлення іншадумства, — сказала Нуланд. — На працягу апошняга года мы назіраем, што беларускае кіраўніцтва вельмі няўтульна сябе адчувае перад тварам бінарнага выбару. Я сустракалася ў верасні на сесіі Генеральнай асамблеі ААН з прэм`ер-міністрам Беларусі і гаварыла яму, што яны шмат зрабілі для сваёй краіны, ператварыўшы назву Мінска ў сімвал мірнай дамоўленасці".

Нуланд падкрэсліла, што ЗША па-ранейшаму адкрытыя "для больш цёплых і інтэграваных узаемаадносінаў з Беларуссю пры паляпшэнні праваабарончай сітуацыі". "Мы выказалі ўраду Беларусі шэраг канкрэтных меркаванняў. Нам удалося зрабіць некалькі маленькіх сумесных крокаў: мы цяпер зноў выдаем там візы на ўзаемнай аснове", — сказала яна.

Нуланд таксама дадала: "Але зноў жа ўсё гэта знаходзіцца ў руках іх кіраўніцтва. Ці хоча яно павесці сваю краіну ў напрамку большай адкрытасці і дэмакратычнасці. Мы б, вядома, былі гатовы на гэта адгукнуцца".

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 18 снежня 2014
 
Дата публикации:18.12.2014
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:963
 
Ключевые слова:
Беларусь-США Визовый режим
 
 


Комментарии