https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ідэі моладзі могуць дапамагчы далейшаму развіццю эканомікі і сацыяльнай палітыкі краіны


Такое меркаванне выказаў 13 лістапада журналістам на сустрэчы з моладдзю першы сакратар Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Ігар Бузоўскі.
"Моладзь - гэта сацыяльна актыўная частка насельніцтва, якая нясе новыя ідэі і думкі, прымяненне якіх можа дапамагчы развіццю і падтрыманню эканомікі, сацыяльнай палітыкі краіны і тых сфер, дзе сёння патрэбны сучасныя і цікавыя ідэі. У той жа час узрыўная маладзёжная энергетыка камусьці можа здасца сумбурнай і хаатычнай, але яна дае магчымацсь рухацца хутчэй і ісці ў нагу з часам", - лічыць Ігар Бузоўскі. На яго думку, для больш хуткага развіцця эканомікі і ў цэлым дзяржавы дарэчы сустракацца з моладдзю і арганізоўваць такія сустрэчы.

"Тое, што 2015 год аб`яўлены ў Беларусі годам моладзі, падкрэслівае важнасць гэтай тэматыкі. Гэта зроблена для таго, каб усе міністэрствы, ведамствы і грамадскія арганізацыі звярнулі ўвагу на стратэгію развіцця маладзёжнай палітыкі і маладзёжнага руху, а таксама на важнасць стасункаў з моладдзю", - адзначыў сенатар.

Сённяшняя сустрэча з моладдзю адбылася ў ходзе праекта "Адкрыты дыялог "Моладзь Беларусі: традыцыі і будучыня". Новы праект Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі стартаваў у верасні 2014 года. За гэты час ён стаў масавым агульнарэспубліканскім з удзелам усіх рэгіёнаў краіны, прадстаўнікоў канструктыўных грамадскіх арганізацый і аб`яднанняў, вядомых прадстаўнікоў беларускага спорту, культуры, навукі, палітыкі, бізнесу, разнастайных прафесійных галін. Так, больш за 5,8 тыс. мерапрыемстваў адкрытага дыялогу аб`ядналі на дыскусійных пляцоўках каля 69 тыс. чалавек - навучэнцаў, працоўную моладзь, кіраўнікоў прадпрыемстваў, устаноў адукацыі, органаў дзяржаўнай і выканаўчай улады, прадстаўнікоў навуковай і творчай інтэлігенцыі.

13 лістапада 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:13.11.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1616
 
Ключевые слова:
БРСМ Год молодёжи
 
 


Комментарии