https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Сербія заключылі міжурадавае пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне абароны


Подпісы пад дакументам 10 лістапада ў Мінску паставілі міністр абароны Беларусі Юрый Жадобін і міністр абароны Сербіі Браціслаў Гашыч, паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.
Кіраўнікі абаронных ведамстваў абмеркавалі перспектывы развіцця двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва. У прыватнасці, былі закрануты пытанні падрыхтоўкі да ўдзелу ў міратворчай дзейнасці, ваенна-эканамічнага, навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў галіне ваеннай адукацыі і ваеннай медыцыны.

Афіцыйны візіт ваеннай дэлегацыі Сербіі ў Беларусь прадоўжыцца па 12 лістапада. Плануецца, што 11 лістапада члены сербскай дэлегацыі азнаёмяцца з арганізацыяй вучэбнага працэсу і матэрыяльна-тэхнічнай базай Ваеннай акадэміі Беларусі. Праграмай візіту прадугледжаны ўскладанне вянка да манумента-абеліска на плошчы Перамогі і наведванне Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Звязда, 11 лістапада 2014
 
Дата публикации:11.11.2014
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:895
 
Ключевые слова:
Беларусь-Сербия Оборона
 
 


Комментарии