https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзяржава пры магчымасці будзе павялічваць падтрымку маладых сем`яў, у тым ліку ў набыцці жылля


Аб гэтым заявіў 5 лістапада Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час размовы з працоўным калектывам ТАА "Протас" у Магілёўскай вобласці.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ўсё, што магчыма, у краіне ў гэтым напрамку робіцца. "Будзе магчымасць - абавязкова павялічым падтрымку, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Але крыху трэба напружыцца і маладым сем`ям".

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што пры інфляцыі 20 працэнтаў ільготны крэдыт пад 4 працэнты гадавых з`яўляецца фактычна падарункам. "Для таго каб рабіць падарункі, вы павінны ў пяць разоў больш плаціць падаткаў, іншыя прадпрыемствы павінны ў 3-4 разы больш плаціць падаткаў, каб была магчымасць стварыць фонд у бюджэце і падарыць маладым сем`ям або сем`ям з дзецьмі, шматдзетным жыллё. Але вы не можаце плаціць падаткаў у пяць разоў больш, - сказаў Прэзідэнт. - Нельга падатковым чынам нагрузіць народ і прадпрыемствы. Дык адкуль узяць грошы для таго, каб выдаць іх маладым сем`ям? Гэтых грошай няма. Мы не друкуем грошы, гэта прывядзе да абвалу нацыянальнай валюты ў гэты крызісны перыяд".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што дзяржава робіць усё магчымае па максімуму. Паводле слоў Прэзідэнта, пры вызначэнні, каму аказаць падтрымку ў першую чаргу, падтрымка аказваецца шматдзетным сем`ям. Гэта робіцца таму, што ў краіне самая вострая праблема - павялічыць нараджальнасць. "У нас насельніцтва не хапае, і я вымушаны стымуляваць гэту нараджальнасць, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - І вось сюды мы асноўныя рэсурсы накіроўваем - нараджайце".

"Я часта кажу аб тым, што я вас крыху збалаваў, - сказаў Прэзідэнт. - Нельга залішне дапамагаць чалавеку, паколькі ён тады перастае працаваць. Вазьміце, напрыклад, Расію: там мала хто спадзяецца на дзяржаву, чалавек імкнецца недзе знайсці работу і зарабіць".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што грошы ў першую чаргу трэба зарабіць, і цяпер у Беларусі гэта зрабіць можна. Больш мабільнымі павінны быць і самі людзі, пераязджаючы ў тыя мясціны, дзе ўжо ёсць жыллё і работа.

5 лістапада 2014, Магілёў
Таццяна Паляжай - БЕЛТА
 
Дата публикации:05.11.2014
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:970
 
Ключевые слова:
Соцзащита Господдержка Демография Жильё в Беларуси
 
 


Комментарии