https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Колькасць насельніцтва Мінска на 1 кастрычніка 2014 года склала 1 млн. 929,3 тыс. чалавек і ў параўнанні з пачаткам гэтага года павялічылася на 7.518 чалавек


Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні Мінска.
Натуральны прырост насельніцтва за студзень—верасень 2014 года склаў 4.601 чалавек, міграцыйны — 2.917 чалавек. Міграцыйны прырост насельніцтва зменшыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам 2013 года на 4.189 чалавек, або на 59%. 

У студзені—верасні 2014 года ў Мінску нарадзілася 17.626 дзяцей, памерла 13.025 чалавек. Колькасць народжаных перавысіла колькасць памерлых на 35,3% (у студзені—верасні 2013 года — на 30,7%). 

У студзені—верасні 2014 года колькасць зарэгістраваных шлюбаў павялічылася на 5,9%, колькасць фактаў скасавання шлюбаў — на 0,1%. У гэты перыяд на тысячу шлюбаў прыпадала 411 фактаў іх скасавання (у студзені—верасні 2013 года — 435).

Марына Носава, БелаПАН
30 кастрычніка 2014
 
Дата публикации:30.10.2014
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:767
 
Ключевые слова:
Демография Миграция Мінск Статистика
 
 


Комментарии