https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Макей і Сікорскі выказаліся за хутчэйшае мірнае ўрэгуляванне крызісу ва Украіне


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС.
Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Польшчы Уладзімір Макей і Радаслаў Сікорскі выказаліся за хутчэйшае мірнае ўрэгуляванне крызісу ва Украіне.

На гэтым міністры акцэнтавалі ўвагу ў час сустрэчы 28 жніўня, якая адбылася ў час двухдзённага рабочага візіту Уладзіміра Макея ў Рэспубліку Польшча. На перагаворах абмеркаваны актуальны стан спраў у рэгіёне, а таксама шэраг пытанняў двухбаковага парадку дня. Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Польшчы дамовіліся аб прадаўжэнні кантактаў і правядзенні асобнай сустрэчы па праблематыцы двухбаковых адносін.

У той жа дзень прайшлі перагаворы Уладзіміра Макея з віцэ-прэм`ерам - міністрам эканомікі Рэспублікі Польшча Янушам Пехачыньскім. У размове таксама прынялі ўдзел намеснік міністра замежных спраў Катажына Кацперчык і намеснік міністра эканомікі Анджэй Дыха. Удзельнікі перагавора абмяняліся меркаваннямі аб стане і перспектывах двухбаковага гандлёвага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, а таксама абмеркавалі ход падрыхтоўкі пасяджэння сумеснай беларуска-польскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, намечанага на IV квартал бягучага года ў г. Варшаве.

Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства 29 жніўня правёў сустрэчы з прадстаўнікамі польскіх дзелавых колаў, на якіх разгледжаны магчымасці рэалізацыі сумесных інвестыцыйных праектаў, у тым ліку ў сферы прамысловай кааперацыі.

29 жніўня 2014, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:29.08.2014
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:935
 
Ключевые слова:
Беларусь Польша Украина Инвестиции Промкооперация
 
 


Комментарии