https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапаноўваў Захаду прымальны варыянт урэгулявання сітуацыі ва Украіне.


Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы сказаў 8 жніўня на сустрэчы з лідарамі камуністычных партый Расіі і Украіны Генадзем Зюганавым і Пятром Сіманенкам.
"На жаль, мір ва Украіне нікому не патрэбны. Я ў свой час прапанаваў варыянт, і з ім Захад згадзіўся - тыя, хто са мной размаўляў, што гэта нармальны варыянт, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Але я ім сказаў: майце на ўвазе - гэта будзе для вас лакмусавай паперкай, і калі вы хочаце, каб ва Украіне быў мір, вы з гэтым планам згодзіцеся. Тым больш ад іх не патрэбна было ніякіх затрат".

"І тады я лішні раз зразумеў, і аб гэтым гаварыў сваім калегам прэзідэнтам, што нас проста ўцягваюць у гэту бойню, і чым больш, тым лепш", - адзначыў беларускі лідар.

У сваю чаргу Генадзь Зюганаў падзякаваў кіраўніку беларускай дзяржавы за магчымасць сустрэчы. "Для нас яна мае вельмі прынцыповы характар, таму што разгараецца пажар вайны, які балюча ўдарыць па ўсіх нашых народах", - сказаў ён.

Лідар расійскай кампартыі падкрэсліў, што беларускі, расійскі і ўкраінскі народы цесна звязаны паміж сабой роднаснымі сувязямі, разам змагаліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку пры вызваленні Беларусі і Украіны, Крыма і Севастопаля, пры зняцці блакады Ленінграда. "Нам здавалася, што ўжо фашызм пахавалі назаўсёды, а ён раптам уваскрэс у абліччы бандэраўшчыны, нацысцкіх праяў, у тым ліку і такога варварства, якое сёння творыцца на паўднёвым усходзе Украіны. Мы вельмі спадзяёмся на вашы пасрэдніцкія намаганні, ведаем, наколькі вы аўтарытэтныя, у тым ліку і ў многіх колах Украіны, і максімальна будзем садзейнічаць прымірэнню і вырашэнню гэтай праблемы", - сказаў Генадзь Зюганаў.

У размове з Аляксандрам Лукашэнкам лідар КПРФ таксама расказаў аб планах наведаць у Мінску новы музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што музей з`яўляецца важным сімвалам і ў першую чаргу прызначаны садзейнічаць таму, каб новыя пакаленні памяталі аб Вялікай Перамозе. "Апошнім часам не проста хочуць сказіць гісторыю, а наўмысна хочуць забраць Перамогу ў нашага народа. Моладзь паціху ўжо не тое што забываць стала, але неяк адыходзіць ад гэтага", - адзначыў беларускі лідар.

"Яны нас прэсуюць ужо некалькі гадоў - заходнікі, амерыканцы і еўрапейцы - і санкцыямі, і іншым. Я заўсёды гавару: за подзвіг Беларусі ў той страшнай вайне вы павінны на каленях стаяць і дзякаваць беларусам", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

8 жніўня 2014, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:08.08.2014
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:831
 
Ключевые слова:
Санкции Евросоюз Украина Компартия
 
 


Комментарии