https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Вядучыя спецыялісты SKYPE і MICROSOFT прыедуць у Мінск


Штогадовая канферэнцыя для спецыялістаў па кантролі якасці і тэставанню праграмнага забеспячэння QA Summer адбудзецца ў Мінску ў чацвёрты раз.
У гэтым годзе сваімі метадычнымі напрацоўкамі і вопытам падзеляцца не толькі айчынныя «айтышнiкi», але і эксперты з Расіі, Эстоніі, Канады і ЗША. Сярод іх вядучыя спецыялісты ў сферы надзейнасці і кантролю якасці з кампаній Skype і Microsoft.

Мерапрыемства адбудзецца ў адкрытым фармаце, удзел у ім — бясплатны. Падаць заяўку можа любы жадаючы. У той жа час арганізатары пакідаюць за сабой права задаволіць заяўкі тых удзельнікаў, якія змогуць падтрымаць ўзровень дыскусіі QA Summer, атрымаць і, у сваю чаргу, даць іншым удзельнікам карысную інфармацыю для прафесійнага росту ў сферы кантролю якасці ПЗ. На дадзены момант пададзена больш за дзвесце заявак на ўдзел у канферэнцыі, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Звязда, 7 жніўня 2014
 
Дата публикации:07.08.2014
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:835
 
Ключевые слова:
Конференция Skype Microsoft Мінск
 
 


Комментарии