https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Забарона на продаж піва ў тары аб`ёмам больш як 2 л нязначна паўплывае на беларускі рынак


Аб гэтым заявіў 30 ліпеня генеральны дырэктар ААТ "Піўзавод "Аліварыя", Carlsberg Group Дзяніс Шарсценнікаў.
Доля піва, якое разлівалася ў тару аб`ёмам больш як два літры, на беларускім рынку была нязначная - амаль 6 працэнтаў. Што датычыцца піўзавода "Аліварыя", то тут доля піва ў такой тары займала прыкладна 3 працэнты ад агульнага аб`ёму вытворчасці. "Аліварыя" даволі лёгка адмовілася ад гэтага тыпу ўпакоўкі. "На нас забарона сур`ёзна не паўплывала і не паўплывае. Мы пераразмеркавалі аб`ёмы, якія раней разліваліся ў тару больш як 2 л, паміж упакоўкамі ў 2, 1,5 і 0,5 л", - адзначыў Дзяніс Шарсценнікаў.

Больш таго, уведзеная забарона можа станоўча адбіцца на прыбытковасці заводаў, якія выраблялі вялікую колькасць піва ў тары звыш 2 л. "Чым большая ўпакоўка, тым большы дысконт і меншая прыбытковасць", - растлумачыў гендырэктар прадпрыемства.

Адказваючы на пытанне, як адбілася на "Аліварыі" ўвядзенне ў Беларусі ліцэнзавання імпартнага піва, Дзяніс Шарсценнікаў сказаў, што рэалізацыя піва беларускай вытворчасці вырасла, хоць і нязначна. "На мой погляд, на гэта ўсё ж такі ўплываюць канкурэнтныя перавагі, стратэгія, сіла брэнда, сіла арганізацыі продажаў у гэтым прамежку часу", - падкрэсліў ён.

Забарона на продаж піва ў тары звыш 2 л уступіла ў сілу ў Беларусі з 22 ліпеня.

30 ліпеня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:30.07.2014
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1334
 
Ключевые слова:
Аліварыя Белорусское пиво Упаковка Тара
 
 


Комментарии