https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Заробкі ў Беларусі


У Мінску самая высокая сярэдняя зарплата ў студзені—чэрвені была ў IT-сферы — прыблізна 18,9 млн. рублёў.
У Мінску самая высокая сярэдняя зарплата ў студзені—чэрвені была ў IT-сферы — 18 млн. 877 тыс. 299 рублёў, паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні Мінска. Найменшая — у сферы аказання сацыяльных паслуг: 4 млн. 469 тыс. 806 рублёў.

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў Мінска ў студзені—чэрвені 2014 года склала 7 млн. 692,3 тыс. рублёў, у тым ліку ў чэрвені — 8 млн. 211,6 тыс. рублёў, і павялічылася ў параўнанні з маем 2014 года на 3%, або на 236 тыс. рублёў.

Рэальная заработная плата, разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі, у студзені—чэрвені 2014 года ў параўнанні са студзенем—чэрвенем 2013 года павялічылася на 5,6%, у чэрвені 2014 года ў параўнанні з маем 2014 года — на 1,7%.

У прамысловасці ў чэрвені сярэдняя зарплата склала 7 млн. 610,3 тыс. рублёў, у будаўніцтве — 10 млн. 172,2 тыс., на транспарце і ў сувязі — 8 млн. 586,9 тыс., у сельскай гаспадарцы, паляванні і лясной гаспадарцы — 7 млн. 39,7 тыс., у адукацыі — 5 млн. 438,5 тыс., у тым ліку настаўнікаў — 5 млн. 149,4 тыс., прафесарска-выкладчыцкага складу — 9 млн. 358,9 тыс. рублёў. Заработная плата работнікаў аховы здароўя і аказання сацыяльных паслуг у чэрвені 2014 года склала 6 млн. 1,3 тыс. рублёў, у тым ліку ў галіне аховы здароўя — 6 млн. 75 тыс. рублёў. Сярэдняя заработная плата ўрачоў склала 7 млн. 982,2 тыс. рублёў, сярэдняга медыцынскага персаналу — 5 млн. 734,9 тыс. рублёў.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 31 ліпеня 2014
 
Дата публикации:31.07.2014
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:859
 
Ключевые слова:
Заработная плата Статистика Профессия
 
 


Комментарии