https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларускія аграрыі ўжо намалацілі больш за 5 млн т збожжа


Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Па стане на 31 ліпеня ў рэспубліцы ўбрана больш за 53 працэнты плошчаў збожжавых і зернебабовых (1 млн 295 тыс. га з 2 млн 427,8 тыс. га). Намалот збожжа складае 5 млн 124,5 тыс. т. Пры гэтым звыш 1 млн 200 тыс. т - гэта ўклад Мінскай вобласці. Блізкія да першага мільёна тон таксама аграрыі Гродзенскай вобласці (965,3 тыс. т), Брэсцкай (955,3 тыс. т) і Гомельскай (907,6 тыс. т).

У сярэднім па рэспубліцы ўраджайнасць збожжа складае 39,6 ц/га, што на 7 ц больш, чым было на аналагічную дату мінулага года. Больш за ўсё - 49,4 ц/га ўбіраюць гаспадаркі Гродзенскай вобласці. Следам ідуць Брэсцкая і Мінская вобласці, дзе сярэдняя ўраджайнасць складае адпаведна 42,2 ц/га і 41,1 ц/га. У Магілёўскай вобласці паказчык складае 37,9 ц/га, у Гомельскай - 33,9 ц/га, у Віцебскай - 30,1 ц/га.

Як паведамілі ў Мінсельгасхарчы, сёння аграрыі завяршаюць уборку азімага рапсу. Па стане на 31 ліпеня ён убраны з 97 працэнтаў плошчаў. Пры гэтым намалочана 785 тыс. т рапсу, сярэдняя ўраджайнасць па краіне складае 22,7 ц/га (гэта на 0,7 ц больш, чым у 2013 годзе).

Піваварны ячмень убраны з 67 працэнтаў плошчаў. Яго намалот складае 203,1 тыс. т. Сярэдняя ўраджайнасць - 44 ц/га.

31 ліпеня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:31.07.2014
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:905
 
Ключевые слова:
Урожай Зерновые Уборочная кампания Сельское хозяйство
 
 


Комментарии