https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Тры новыя школы адкрыюцца ў Беларусі да 1 верасня


Аб гэтым паведаміла 4 жніўня журналістам прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Юлія Ваніна.
Плануецца, што да 1 верасня будуць уведзены школы-новабудоўлі ў Брэсце (СШ на 1 тыс. 120 месц), Гродне (СШ на 765 месц), Мінску (СШ на 880 месц - перакрыжаванне вул.Каліноўскага і пр.Незалежнасці). Акрамя таго, чакаецца, што ў краіне пачнуць работу 10 новых устаноў дашкольнай адукацыі. Юлія Ваніна адзначыла, што ўсяго ў Беларусі працуюць больш за 4 тыс. дзіцячых садоў, з якіх большасць не спынялі работу ў летні перыяд.

Да 1 верасня адкрыюць свае дзверы 3 тыс. 78 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (2013/2014 навучальны год - 3 175), у тым ліку пачатковых школ - 147, базавых - 399, сярэдніх - 2 тыс. 275, гімназій - 216, ліцэяў - 27, НВК "гімназія-каледж" - 5, кадэцкіх вучылішчаў - 9. Паводле папярэдніх даных, колькасць устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з кантынгентам вучняў да 25 чалавек складзе 90 (2013/2014 навучальны год - 166). У выніку праведзенай да пачатку навучальнага года аптымізацыі закрыта 87 малакамплектных школ, рэарганізавана 143.

Паводле папярэдніх даных, кантынгент вучняў вырасце і складзе больш за 930 тыс. чалавек (2013/2014 навучальны год - 915 163). За парту сядуць каля 104 тыс. першакласнікаў (2013/2014 навучальны год - 99 553 чалавекі), 89 тыс. дзевяцікласнікаў (2013/2014 навучальны год - 89 тыс. чалавек) і 54,9 тыс. адзінаццацікласнікаў (2013/2014 навучальны год - 55,1 тыс. чалавек).

Юлія Ваніна адзначыла, што ў 2014 годзе на работу ва ўстановы сістэмы адукацыі накіравана больш за 5 тыс. маладых спецыялістаў, якія павінны пачаць работу 15 жніўня. Усяго ў 2013/2014 навучальным годзе ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі працавалі 101 тыс. 78 педагогаў.

Да 2014/2015 навучальнага года запланавана выданне 95 найменняў падручнікаў і навучальных дапаможнікаў. У адпаведнасці з графікам выдання да 1 верасня неабходна выдаць 85 найменняў. Амаль 80 ужо выдадзена.

Закранаючы пытанні падрыхтоўкі матэрыяльна-тэхнічнай базы, прэс-сакратар расказала, што ў гэтым годзе на 5 тыс. 498 аб`ектах адукацыі (з 7 тыс. 35) ажыццяўляўся капітальны рамон. Усе навучальныя ўстановы плануюць падпісаць пашпарты гатоўнасці да 25 жніўня.

4 жніўня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.08.2014
Тематика:Образование, Беларусь
Просмотров:1260
 
Ключевые слова:
Строительство Образование в Беларуси Школа Учебники
 
 


Комментарии