https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Тэрмін давання ўкраінцам статусу бежанца ў Беларусі можа быць скарочаны


Беларусь разглядае магчымасць скарачэння тэрміну прыняцця рашэння аб даванні статусу бежанца для грамадзян Украіны, паведаміў беларускі пасол Валянцін Вялічка 18 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Кіеве.
Як паведамляе РИА Новости, пасол адзначыў, што дакументы аб даванні статусу бежанца звычайна разглядаюцца на працягу шасці месяцаў, але для прыбыўшых з Луганскай і Данецкай абласцей гэты тэрмін, магчыма, будзе скарочаны да трох месяцаў.

Паводле слоў Вялічкі, за апошнія месяцы ў Беларусь выехала прыкладна 26 тысяч грамадзян Украіны, каля 500 чалавек звярнуліся па статус бежанца (паводле звестак Белстата, за ўвесь 2013 год у Беларусь з Украіны эмігравала 2 тысячы 203 чалавекі). Каля паўтары тысячы ўкраінцаў маюць від на пастаяннае жыхарства ў Беларусі, што дае ім магчымасць працаваць і забяспечыць сябе жыллём, паведаміў пасол. Яшчэ больш за 3 тысячы заявак цяпер знаходзіцца на разглядзе.

"Цяпер мы таксама маем шмат зваротаў аб тым, каб прадоўжыць вучобу ў Беларусі, асабліва ад тых, хто прыехаў з зоны баявых дзеянняў", — дадаў кіраўнік беларускага дыппрадстаўніцтва ў Кіеве.

Вялічка падкрэсліў, што Беларусь па-ранейшаму выступае за тэрытарыяльную цэласнасць Украіны і вырашэнне канфлікту на ўсходзе краіны шляхам перамоў. "Наша пазіцыя нязменная: няма ніякай федэралізацыі, ёсць цэласнасць Украіны. Другое: усе пытанні павінны вырашацца праз перамоўны мірны шлях", — сказаў пасол.

Ён таксама запэўніў, што з боку Беларусі не будзе ваеннай агрэсіі адносна Украіны. "Я хачу сказаць словамі кіраўніка дзяржавы: ніколі з боку Беларусі і трэціх краін не будзе агрэсіі", — заявіў беларускі дыпламат.

Нагадаем, раней Аляксандр Лукашэнка заяўляў пра неабходнасць захаваць Украіну адзінай і цэласнай дзяржавай. "Нельга ў гэтай мітусні і блытаніне праводзіць нейкія рэферэндумы аб федэралізацыі і іншае. Гэта ўсё будзе неаб`ектыўна, гэта дасць падставу гаварыць, што яны нелегітымныя, і будзе вечна стаяць пытанне аб прызнанні і непрызнанні гэтага рэферэндуму", — гаварыў Лукашэнка ў канцы сакавіка ў інтэрв`ю ўкраінскай праграме "Шустэр live".

Анастасія Салановіч, БелаПАН
Мінск, 18 жніўня 2014
 
Дата публикации:18.08.2014
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:914
 
Ключевые слова:
Украина-Беларусь Миграция Визовый режим Статус беженца
 
 


Комментарии