https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Лукашэнка: я ніколі не дазволю Захаду гаспадарыць у Беларусі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 чэрвеня даў інтэрв`ю сербскім СМІ - грамадска-палітычнаму штодзённіку "Политика" і дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Радыё і тэлебачанне Сербіі".
У час інтэрв`ю закраналася шырокае кола пытанняў, якія датычыліся прычын устойлівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, уплыву на краіну фінансава-эканамічнага крызісу, узаемадзеяння з Еўрасаюзам і НАТА, перспектыў двухбаковых адносін Беларусі і Сербіі.

Закранаючы крытыку Захаду праводзімай у Беларусі палітыкі, Аляксандр Лукашэнка адзначыў: "Дзякуючы гэтаму мы неяк развіваемся і больш-менш утрымліваем стабільнасць у краіне".

"Для мяне значна важней, я часта аб гэтым гавару, каб маладая маці выйшла позна вечарам і вывезла на калясачцы сваё дзіця, не баючыся таго, што нейкія марадзёры-жывадзёры яе спыняць і будуць здзекавацца. Каб нармальна жылі сем`і, каб нараджалі дзяцей. Для мяне гэта больш важна, чым паехаць у Еўрасаюз і там паўсміхацца адзін аднаму", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Чаго мне крыўдзіцца на Захад? Я ж разумею, чаго яны хочуць ад мяне і чаго яны хочуць ад Беларусі. Я ніколі на гэта не пайду і не дазволю ім тут гаспадарыць", - падкрэсліў Прэзідэнт.

9 чэрвеня 2014, Мінск
Таццяна Паляжай - БЕЛТА
 
Дата публикации:09.06.2014
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:705
 
Ключевые слова:
Евросоюз Сербия Интервью Белорусская экономическая модель
 
 


Комментарии