https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Беларусі на біржавых таргах курс долара дасягнуў 10.130 рублёў


Курс долара ЗША паводле вынікаў таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 6 чэрвеня вырас на 10 рублёў і склаў 10.130 рублёў.
Згодна са звесткамі БВФБ, аб`ём таргоў доларам склаў 34 млн. 805 тыс. (першапачатковы попыт — 34 млн. 906 тыс., прапанова — 29 млн. 894 тыс.).

Курс расійскага рубля вырас на 2,50 рубля і склаў 292,50 рубля. Аб`ём таргоў — 1 млрд. 344 млн. 135 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 1 млрд. 840 млн. 994 тыс., прапанова — 1 млрд. 344 млн. 429 тыс.).

Курс еўра вырас на 50 рублёў і склаў 13.820 рублёў. Аб`ём — 46 млн. 121 тыс. еўра (попыт — 55 млн. 997 тыс., прапанова — 45 млн. 917 тыс.).

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 6 чэрвеня 2014
 
Дата публикации:06.06.2014
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:806
 
Ключевые слова:
Финансы Биржевые торги Курс валют Белорусский рубль
 
 


Комментарии