https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Кіраўніцтва Сіньцзянскай вытворча-будаўнічай карпарацыі вывучала ўмовы вядзення бізнесу ў Беларусі


Віцэ-прэм`ер Анатоль Тозік 8 мая правёў сустрэчу з кіраўніцтвам Сіньцзянскай вытворча-будаўнічай карпарацыі (СУАР, КНР), паведамляе прэс-служба беларускага ўрада.
Карпарацыя, створаная ў 1954 годзе, цяпер ўяўляе сабой адміністрацыйны орган кіравання прамога падпарадкавання кампартыі Кітая (ранг самастойнай правінцыі). Пад кіраўніцтвам карпарацыі знаходзіцца тэрыторыя плошчай 80 тыс. кв. км з насельніцтвам 2,7 млн. чалавек, 175 фермерскіх гаспадарак, 3 тыс. прадпрыемстваў у сферы прамысловасці, транспарту, будаўніцтва і гандлю, навукова-тэхнічная акадэмія і шэраг устаноў адукацыі, культуры, аховы здароўя.

Гэта першы візіт прадстаўнікоў карпарацыі ў Беларусь для вызначэння магчымых кірункаў супрацоўніцтва, вывучэння ўмоў вядзення тут бізнесу.

Прадстаўнікі карпарацыі правялі прадметныя перамовы ў Міністэрстве эканомікі і Беларускай гандлёва-прамысловай палаце. "Важна, што ў нас вызначыліся не толькі намеры аб супрацоўніцтве, але і канкрэтныя праекты, — сказаў прадстаўнік СУАР Сюй Вэйхуа. — Упэўнены, што адносіны Беларусі і Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна стануць больш прадуктыўнымі, чым адносіны з правінцыяй Хэйлунцзян, нягледзячы на іх высокі ўзровень. Для гэтага ў нас ёсць перавагі ў геаграфічным плане, магутная падтрымка ўрада Кітая па стварэнні эканамічнай паласы ў раёне Шаўковага шляху, зацікаўленасць прадпрыемстваў раёна ў супрацоўніцтве з Беларуссю".

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі магчымыя галіновыя кірункі інвестыцый, у тым ліку сумесную вытворчасць сельскагаспадарчай тэхнікі для патрэб карпарацыі, малакаперапрацоўчыя вытворчасці, авечкагадоўлю, узаемныя пастаўкі высокатэхналагічных тавараў. Цяпер на экспертным узроўні будуць вызначаны аптымальныя варыянты супрацоўніцтва.

"Ваш візіт паклаў пачатак развіццю адносінаў Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна з Беларуссю, а вы і ваша карпарацыя — наш пасол у гэтым кірунку", — заявіў Анатоль Тозік.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 9 траўня 2014
 
Дата публикации:09.05.2014
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1047
 
Ключевые слова:
СУАР Китай Инвестиции
 
 


Комментарии