https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Курсы валют на 19 траўня


Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 19 траўня 2014 года.
На 19 траўня Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 10.030 беларускіх рублёў (абсалютны максімум)
Еўра — 13.760
Расійскі рубель — 288,50
Украінская грыўна — 839,33

Кошык валют — 3.414,72

У параўнанні з пятніцай, 16 мая, афіцыйны курс долара вырас на 10 рублёў (0,10%), еўра — на 40 (0,29%), расійскага рубля — знізіўся на 0,50 рубля (0,17%), грыўны — на 6,24 рубля (0,74%). Курс кошыка валют вырас на 2,38 рубля (0,07%) у параўнанні з пятніцай і на 108,65 рубля (3,27%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2013 года (3.306,07 рубля).

Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,3719, "долар/расійскі рубель" — 34,766, "долар/грыўна" — 11,95.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 19 мая долар купляюць па 10.000—10.025 і прадаюць па 10.040—10.060 рублёў. У параўнанні з пятніцай сярэдні курс куплі вырас на 7 рублёў (да 10.007), продажу — на 6 (да 10.053).

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 10.000—10.020 пры куплі, 10.050—10.060 пры продажы.

БелаПАН
Мінск, 19 траўня2014
 
Дата публикации:19.05.2014
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:680
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы
 
 


Комментарии