https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Вілейскім раёне будуць караць за смецце паабапал дарог і ў лесе


У Вілейскім раёне Мінскай вобласці будуць караць штрафамі за смецце паабапал дарог і ў лесе.
Як паведамляецца на сайце УУС Мінскага аблвыканкама, увесь красавік у Вілейскім раёне будуць праходзіць рэйды з удзелам прыродаахоўнай інспекцыі і ДАІ па выяўленні несанкцыянаванага размяшчэння адходаў у лесе і ўздоўж дарог.

Для раёна гэтая праблема актуальная, расказала парталу www.kraj.by галоўны спецыяліст Вілейскай раённай прыродаахоўнай інспекцыі Маргарыта Белановіч: "Людзі так часта выкідваюць смецце адвольна, у тым ліку і ў зонах адпачынку, што дарожнікі часам не паспяваюць яго прыбіраць пры двухдзённым графіку прыбірання на тыдзень".

У інспекцыі папярэджваюць: парушэнне прыродаахоўнага заканадаўства цягне штрафы ад 5 да 50 базавых велічынь. Летась некалькі чалавек атрымалі штрафы за выкідванне смецця ў неўстаноўленым месцы.

Таксама ў красавіку інспекцыя прасочыць за ходам раздзельнага збору смецця на палігонах.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 6 красавіка 2014
 
Дата публикации:06.04.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:908
 
Ключевые слова:
Вілейка Экологія
 
 


Комментарии