https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Нікас Сафронаў правядзе ў Мінску аўкцыён сваіх карцін, напісаных спецыяльна да ЧС па хакеі


Сваімі планамі расійскі мастак падзяліўся 27 сакавіка на прэс-канферэнцыі.
Нікас Сафронаў прыляцеў у Мінску для прэзентацыі сваёй выстаўкі ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага - работы мастака прадстаўлены ў беларускай сталіцы ўпершыню. Да завяршэння праекта (5 мая. - Заўвага БЕЛТА) майстар і Антыкварна-аўкцыённы дом вырашылі падрыхтаваць беларусам сюрпрыз - правесці продаж часткі палотнаў. Гэта будзе аўкцыён карцін, прысвечаных хакейнаму першынству. "Я вярнуся ў Маскву і адразу ж пачну работу. Лічу, што спачатку зраблю адну карціну. Потым, калі зразумеем, што ёсць кліенты, буду рабіць больш", - сказаў Нікас Сафронаў.

Мастак таксама расказаў, што стварыў 10 карцін, звязаных з тэматыкай Алімпіяды ў Сочы, частку з якіх ужо набылі. Галоўную работу купілі для прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

Нікас Сафронаў знаходзіцца ў Мінску ўсяго адзін дзень. Ён паведаміў, што ўжо атрымаў у падарунак кнігу "Самоучитель духовного развития", а таксама сустрэўся з паклонніцай, якая 25 гадоў збірала грошы, каб заказаць мастаку свой партрэт.

У размове з журналістамі Сафронаў прызнаўся, што не ўмее карыстацца Інтэрнэтам - неабходную інфармацыю ён атрымлівае ад сакратароў, у час прагляду навін і чытання перыёдыкі ў самалётах. Разам з тым мастак паскардзіўся на вялікую колькасць яго двайнікоў у Інтэрнэце. "Хтосьці з дзяўчатамі знаёміцца, хтосьці малюе. Адзін з іх нават цынічна пісаў, што стаміўся мне даказваць, што ён і ёсць сапраўдны Нікас", - адзначыў мастак. Аднойчы яго карціны нават адмовіліся выстаўляць на аўкцыёне Sotheby’s, пакуль Сафронаў не пацвердзіў аўтэнтычнасць сваіх работ.

Мастак расказаў, што яму раілі розныя спосабы, як абазначыць прыналежнасць палатна, напрыклад, замест аўтографа маляваць самога сябе ў зменшаным варыянце, прыклейваць валасы, ставіць нябачныя спецыяльныя знакі. Цяпер мастак складае каталог, дзе на кожнай яго рабоце будзе прастаўлена спецыяльная пячатка з нумарам.

27 сакавіка 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.03.2014
Тематика:ЧМ-2014 по хоккею, Культура
Просмотров:863
 
Ключевые слова:
Живопись Хоккей Чемпионат мира Никас Софронов
 
 


Комментарии