https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Мінск гатовы стаць пляцоўкай для перамоў паміж Расіяй і Украінай


Як заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык 3 красавіка на брыфінгу ў Мінску, калі Расія і Украіна выберуць Мінск для правядзення двухбаковых сустрэч, беларускі бок "зробіць усё неабходнае, каб забяспечыць умовы для правядзення такой сустрэчы".
Пры гэтым Мірончык падкрэсліў, што рашэнне аб правядзенні сустрэчы прымаецца непасрэдна расійскім і ўкраінскім бакамі.

Нагадаем, в.а. міністра замежных спраў Украіны Андрэй Дзешчыца напярэдадні паведаміў, што расійскі бок адмяніў перамовы Украіны з Расіяй на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў, правядзенне якіх было запланавана на 4 красавіка ў Мінску. "Мы дамаўляліся з міністрам замежных спраў Расіі аб кантактах на ўзроўні намеснікаў міністраў. Гэтая сустрэча была амаль узгоднена, але мы атрымалі сігнал аб тым, што, на жаль, спадар Карасін не зможа прыехаць на гэтую сустрэчу 4 красавіка ў Мінск", — сказаў ён.

Цяпер, паводле яго слоў, Украіна будзе шукаць іншыя варыянты, але не ведае, калі будзе наступная сустрэча з кіраўніком МЗС РФ Лаўровым, бо дамоўленасцей аб далейшых сустрэчах не было.

Аб магчымым пасрэдніцтве Беларусі ў расійска-ўкраінскім канфлікце заявіў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв`ю ўкраінскай праграме "Шустэр live", якая выйшла ў эфір вечарам 28 сакавіка. На пытанне, ці мог бы ён "уявіць сябе ў ролі пасрэдніка паміж Масквой і Кіевам", Лукашэнка адказаў, што ненавідзіць пасрэдніцтва, але дзеля Украіны і Расіі гатовы "адмовіцца ад многага і хоць штосьці зрабіць". "Пасрэднікі — гэта крывое люстэрка і няправільны тэлефон, таму я ненавіджу пасрэдніцтва. Але калі б заўтра мне сказалі (хоць я не рвуся туды, як некаторыя, яны прама хочуць паміж, як пракладка нейкая, быць), калі мне скажуць, што гэта важна для маёй роднай Украіны і маёй Расіі, — я гатовы адмовіцца ад многага, і калі ад мяне будзе залежаць — хоць штосьці зрабіць", — заявіў Лукашэнка.

БелаПАН
Мінск, 3 красавіка 2014
 
Дата публикации:03.04.2014
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:999
 
Ключевые слова:
Украина Беспорядки
 
 


Комментарии