https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


СААЗ: успышкі халеры зафіксаваны з пачатку года больш як у 30 краінах


Успышкі халеры ў бягучым годзе былі зафіксаваны не менш як у 31 дзяржаве, пад рызыку захварэць падпадаюць ва ўсім свеце каля 1 млрд чалавек. Аб гэтым заявіў генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрас Аданам Гебрэесус.
Гендырэктар СААЗ адзначыў, што халеру павінны былі перамагчы ўжо даўно, аднак яна прадаўжае распаўсюджвацца. Паводле яго слоў, колькасць выпадкаў заражэння халерай у 2022 годзе падвоілася ў параўнанні з папярэднім годам, а ў бягучым годзе сітуацыя стане яшчэ горшай. Ён указаў на тое, што прынамсі 31 краіна сутыкнулася з успышкамі халеры ў 2023 годзе, а мільярд людзей знаходзіцца пад пагрозай заражэння.

Гебрэесус удакладніў, што найбольшае хваляванне на гэты момант выклікаюць успышкі ў Бурундзі, Камеруне, Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, Эфіопіі, Танзаніі, Судане, Сірыі і Зімбабвэ. Ён дадаў, што ў барацьбе з халерай быў дасягнуты «значны прагрэс» на поўдні Афрыканскага кантынента, але сезон дажджоў узмацняе рызыку сур’ёзных успышак.

«Асаблівую занепакоенасць выклікае той факт, што краіны, якія шмат гадоў таму вынішчылі халеру, у гэтым годзе сутыкнуліся з вяртаннем гэтага захворвання», — сказаў кіраўнік СААЗ.

Ён таксама акцэнтаваў увагу на вострым дэфіцыце неабходных паставак, уключаючы аральную вакцыну супраць халеры. Гебрэесус заклікаў міжнародную супольнасць выдзеліць $160 млн на барацьбу з гэтым захворваннем. «Настаў час дзейнічаць адносна гэтага прызыву, каб пазбегнуць непатрэбных смярцеў», — канстатаваў гендырэктар сусветнай арганізацыі.

Згодна з інфармацыйным бюлетэнем СААЗ, апублікаваным у пачатку кастрычніка, з пачатку гэтага года колькасць выпадкаў заражэння халерай перасягнула 582 тыс., было зарэгістравана больш як 4,5 тыс. смяротных зыходаў.

Звязда, 20 кастрычніка 2023
 
Дата публикации:20.10.2023
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:78
 
Ключевые слова:
ВОЗ Здравоохранение Холера Африка Санитария Гигиена
 
 


Комментарии