https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Магілёве за ўхіленне ад вайсковай службы 17 мужчын прыцягнуты да крымінальнай адказнасці


У якасці асноўнага пакарання ўхілістам прызначаюцца штрафы ў памеры ад 80 да 150 базавых велічынь.
У верасні судом Ленінскага раёна абласнога цэнтра разгледжаныя крымінальныя справы 20-і 22-гадовых прызыўнікоў, якія ўхіляліся ад нясення вайсковай службы. Магіляўчане асуджаныя паводле ч.1 арт.435 Крымінальнага кодэкса. Суд прызначыў ім да выплаты 80 і 100 базавых велічынь штрафу, або Br2,96 тыс.і Br3,7 тыс. адпаведна. Асуджаны па тым жа артыкуле 19-гадовы магіляўчанін выплаціць штраф у памеры 150 базавых велічынь, або Br5,55 тыс. Прысуды суда ўступілі ў законную сілу.

«У цяперашні час працягваецца правядзенне мерапрыемстваў па прызыву на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве, — адзначылі ў ваенным камісарыяце. — Прызыўнікі, якія не з’явіліся без паважных прычын на месца і ў тэрмін, названыя ў позвах або накіраваннях ваеннага камісарыята, якія парушылі абавязкі вайсковага ўліку, якія ўхіляюцца ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу або адмовіліся ад атрымання позваў або накіраванняў ваеннага камісарыята, прыцягваюцца да адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам краіны».

Звязда, 16 кастрычніка 2023
 
Дата публикации:16.10.2023
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:275
 
Ключевые слова:
Военная служба Магілёў Осенний призыв
 
 


Комментарии