https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


"Цмокі" прайгралі "Астане" ў матчы Адзінай лігі ВТБ


Восьмае паражэнне запар пацярпелі баскетбалісты клуба "Цмокі-Мінск" у Адзінай лізе ВТБ.
22 лютага беларуская каманда прайграла ў гасцях "Астане" з лікам 82:99 (16:27, 24:23, 16:29, 26:20).

У табліцы групы В "Цмокі-Мінск" займаюць дзявятае месца сярод 10 каманд (чатыры перамогі, 10 паражэнняў, розніца ачкоў 1097-1154).

Наступную сустрэчу беларускія баскетбалісты правядуць 8 сакавіка на выездзе з "Хімкамі".

У фінальную частку паводле вынікаў двухкругавога турніру выходзяць шэсць лепшых каманд груп А і В.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 22 лютага 2014
 
Дата публикации:22.02.2014
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1362
 
Ключевые слова:
Баскетбол Беларусь-Казахстан
 
 


Комментарии