https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларускія бягухі Аліна Талай і Марына Арзамасава сталі пераможцамі спаборніцтваў "Руская зіма"


Беларускія бягухі Аліна Талай і Марына Арзамасава на розных дыстанцыях сталі пераможцамі буйных міжнародных спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы ў памяшканні "Руская зіма", якія прайшлі ў Маскве.
На дыстанцыі 60 м з бар`ерамі першынствавала прызёр чэмпіянатаў Еўропы (2012, 2013) і зімовага чэмпіянату свету (2011) у памяшканнях Аліна Талай, якая паказала на фінішы 8,05 сек. (рэзультат забегу першага круга - 8,11 сек.). Пераможны час беларускі аказаўся даволі далёкім ад яе асабістага рэкорду на гэтай дыстанцыі, які роўны 7,94 сек. Спартсменка прызналася, што цяпер знаходзіцца не ў самай аптымальнай форме, хоць і засталася задаволена паказанымі секундамі. Услед за Алінай Талай на маскоўскім турніры фінішавала прадстаўніца ЗША Крысці Кастлін (8,07 сек.), трэцяй - бар`ерыстка з Панамы Івет Льюіс (8,11 сек.).

У фінале сярэдняй дыстанцыі 800 м перамога дасталася бронзаваму прызёру чэмпіянату Еўропы (2013) у памяшканні Марыне Арзамасавай, якая фінішавала з часам 2 мін. 1,31 сек. Зусім крыху ёй уступіла дзеючая чэмпіёнка Еўропы ў памяшканні ўкраінка Наталля Лупу (2 мін. 1,33 сек.). Расіянка Кацярына Купіна паказала трэці рэзультат (2 мін. 2 сек.).

Бліжэй за іншых беларускіх лёгкаатлетаў да п`едэстала гонару была Вольга Сударава. У скачках у даўжыню яна заняла 4-е месца з рэзультатам 6 м 29 см. Перамагла ў гэтай дысцыпліне спартсменка з Вялікабрытаніі Шара Проктар (6 м 57 см).

Гаспадары спаборніцтваў расіяне ў 13 нумарах праграмы занялі 10 прызавых месц.

Турнір "Руская зіма", які прайшоў у Маскве 23-і раз, уключыў у сябе таксама спаборніцтвы дзяцей і студэнтаў у памяшканні, спаборніцтвы па бегу на снезе, забег "Дзеці чэмпіёнаў". У сувязі з заканчэннем спартыўнай кар`еры адбылася цырымонія ўшанавання знакамітых расійскіх лёгкаатлетаў Таццяны Лебедзевай і Яраслава Рыбакова.

3 лютага 2014, Мінск
Сяргей Трафімовіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:03.02.2014
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1529
 
Ключевые слова:
Лёгкая атлетика Спорт в Беларуси Русская Зима
 
 


Комментарии