https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Мінску адбыўся XVII з`езд ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны"


25 студзеня на станцыі юннатаў у Мінску адбыўся XVII з`езд грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ).
На з`ездзе выступілі кіраўнікі АПБ, якія паведамілі пра планы арганізацыі на 2014 год і рэбрэндынг BirdLifeInternational. Спецыялісты АПБ прачыталі даклады пра птушку 2014 года — зязюлю, а таксама пра спадарожнікавае сачэнне за птушкамі і яго вынікі. Адбылася прэзентацыя і ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў конкурсаў "Лепшы сябра", "Лепшае аддзяленне", чэмпіянату па спартыўнай арніталогіі.

У перапынках кожны наведвальнік мог адправіць паштоўку сябрам са з`езда, зваляць птушку з воўны ці зляпіць з гліны і зрабіць флікер з сілуэтам птушкі. У выставачнай зале можна было паглядзець фотавыставы і дзіцячыя малюнкі ўдодаў, а ў холе — заплаціць узнос, падарыць каму-небудзь членства ў АПБ на 2014 год і запісацца на экскурсію ў аранжарэю.

БелаПАН, 25 студзеня 2014
 
Дата публикации:25.01.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1162
 
Ключевые слова:
Охрана природы Птицы Беларуси
 
 


Комментарии