https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лепшых работнікаў культуры ўзнагародзілі ў Вялікім тэатры Беларусі


Цырымонія ўзнагароджвання лепшых работнікаў культуры прайшла ў Вялікім тэатры Беларусі напярэдадні Дня работніка культуры.
"Сёння дзень, калі мы вялікай дружнай сям`ёй збіраемся разам для таго, каб ацаніць пройдзены шлях. Бо 70 гадоў - гэта цэлая эпоха людзей, падзей і мерапрыемстваў, што праходзілі ў маштабах нашай краіны і паўплывалі на станаўленне беларускай культуры. За кожным такім мерапрыемствам стаяць тыя, хто недасыпаў і не меў выхадных дзён. Але гэта іх стыль жыцця, па-іншаму быць не можа. І вы ведаеце, з таго часу на самай справе нічога не змянілася. Людзі гэтак жа адданыя сваёй прафесіі. ІХ работа вельмі важная, бо нашы гледачы прыходзяць за эмоцыямі і радуюцца таму, што адбываецца на сцэне. Мы не маем права не апраўдваць чаканні", - сказаў міністр культуры Анатоль Маркевіч.

"У сферы культуры работу трэба выконваць на самым высокім узроўні. Сфера культуры - гэта своеасаблівы фарпост, таму што мы, з аднаго боку, з`яўляемся бар`ерам па недапушчэнні дэструктывізму на тэрыторыю нашай дзяржавы, а з другога - на аснове нашых традыцый, культуры і спадчыны гаворым аб значнасці вялікай гісторыі нашай краіны як у маштабах дзяржавы,так і далёка за яе межамі", - адзначыў Анатоль Маркевіч.

На яго думку, канцэпцыя культурнага імпартазамяшчэння, распрацаваная па даручэнні кіраўніка дзяржавы, вельмі важны па сваёй сутнасці і спецыфіцы дакумент. "Беларускую культуру ведаюць і паважаюць. На нашай зямлі адбываюцца маштабныя фестывалі, а цікавасць да нашай краіны, культуры і гісторыі толькі набірае абароты. І мы заўсёды рады гасцям, якія прыязджаюць да нас з добрымі думкамі і добрымі намерамі", - дадаў міністр.

Ён таксама падкрэсліў, што сфера культуры вельмі важная для грамадства, таму што яе работнікі нясуць самае цудоўнае - пачуцці, а таксама выхоўваюць унутраны свет чалавека. "Зразумела, у нас ёсць пэўныя праблемы, але важна не проста іх акрэсліваць, а знаходзіць механізмы, якія дазваляюць вырашыць гэтыя праблемы. Мы ўжо на працягу шэрага гадоў дзякуючы падтрымцы дзяржавы павялічваем рэсурсы, якія ідуць на стымулюючыя выплаты работнікам культуры. З 1 кастрычніка 2022 года надбаўка для ўсіх работнікаў культурнай сферы складала 23 працэнты, з 1 кастрычніка бягучага года яна павялічылася да 30 працэнтаў. Мы вельмі цесна працуем з нашымі рэгіёнамі ў плане даплат па кантракце, знаходзім агульную мову з прафсаюзамі. Мы рухаемся наперад, але разумеем, што няма канца дасканаласці, таму ў нас наперадзе яшчэ вялікі шлях", - заўважыў Анатоль Маркевіч.

"Людзі, якія ўсё жыццё прысвяцілі нашай нацыянальнай культуры, хочуць чуць падзяку, таму што тое, што яны робяць, відаць не заўсёды. Так, мы бачым акцёраў, якія іграюць на сцэнах тэатра, і танцораў, якія выступаюць у папулярных ансамблях, добра ведаем знакамітых спевакоў, але ёсць і такія дзеячы культуры, як бібліятэкары і харэографы, якіх не відаць народу. Але яны робяць вельмі шмат для нашай краіны. Наведваючы культурныя мерапрыемствы, многія пачынаюць ганарыцца тым, што нарадзіліся ў Беларусі і наша краіна мае такую багатую, прыгожую і непаўторную культуру. І гэта заслуга менавіта тых, хто аддаў жыццё служэнню культуры", - сказала старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Таццяна Філімонава.

Дырэктар Гомельскага гарадскога цэнтра інклюзіўнай культуры Ірына Цяпугіна стала ўладальніцай Падзякі старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі. "Сёння зроблена вельмі шмат для стварэння даступнага безбар`ернага асяроддзя для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Нашы бібліятэкі, музеі і іншыя ўстановы культуры даступны і для людзей на калясцы, для наведвальнікаў са слабым слыхам, са слабым зрокам. У рабоце мы выкарыстоўваем таблічкі, напісаныя шрыфтам Брайля, маўленчыя інфарматары і сурдапераклад", - дадала Ірына Цяпугіна.

"Чалавек з абмежаванымі магчымасцямі можа стаць не толькі работнікам у сферы культуры. Я лічу, што чалавечыя магчымасці бязмежны. Перад намі стаіць задача пашырыць прастору для творчасці, каб у людзей з абмежаванымі магчымасцямі з`явілася імкненне да працаўладкавання. Няважна, захочуць яны ў выніку развівацца ў творчай або нятворчай прафесіі. Установа культуры дапаможа знайсці і рэалізаваць сябе ў любой сферы, у нас лаяльны падыход да навучання", - рэзюмавала Ірына Цяпугіна.

Пасля ўзнагароджвання пачаўся святочны канцэрт майстроў мастацтваў, у час якога госці змаглі атрымаць задавальненне ад музычных і танцавальных нумароў ад лепшых артыстаў Беларусі.

6 кастрычніка 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.10.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:123
 
Ключевые слова:
День работников культуры Праздники Беларуси
 
 


Комментарии