https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Слуцкі пояс вярнуўся на радзіму


Гісторыка-культурная каштоўнасць слуцкі пояс папоўніў экспазіцыю Слуцкага краязнаўчага музея.
Як расказаў навуковы супрацоўнік Слуцкага краязнаўчага музея Васіль Тышкевіч, з 24 студзеня на працягу двух месяцаў жыхары горада і госці маюць магчымасць наведаць бясплатную выстаўку "Вяртанне слуцкага пояса".

Так склалася, што на радзіме слуцкіх паясоў да гэтага часу не было ніводнага поўнага пояса. Сёння гэты прабел запоўнены. Як расказаў Васіль Тышкевіч, з прапановай аб набыцці музеем гісторыка-культурнай каштоўнасці звярнуўся прыватны калекцыянер. Спецыялісты экспертна-мастацкай камісіі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь далі заключэнне, што пояс сапраўдны. Быў сатканы паміж 1762-1780 гадамі на Слуцкай мануфактуры.

Двухбаковы пояс сатканы з шаўковых, сярэбраных, пазалочаных нітак. Яго кошт складае $90 тыс. Быў выкуплены на сродкі, сабраныя жыхарамі Случчыны, прадпрымальнікамі і дзяржаўнымі арганізацыямі.

24 студзеня 2014, Слуцк
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.01.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1218
 
Ключевые слова:
Слуцкий пояс Музеи Беларуси Слуцак
 
 


Комментарии