https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Адменена дзеянне тэхнічных рэгламентаў Беларусі на малако і малочную прадукцыю, а таксама ветэрынарныя прэпараты


Як паведаміла прэс-служба Дзяржстандарта, гэтае рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Савета міністраў ад 28 снежня 2013 года № 1157.
Пастановай, якая набыла моц 1 студзеня 2014 года, адменена дзеянне тэхнічных рэгламентаў Беларусі "Малако і малочная прадукцыя. Бяспека" (ТР 2010/018/BY) і "Ветэрынарныя прэпараты. Бяспека" (ТР 2010/021/BY). Дата ўвядзення ў дзеянне яшчэ аднаго нацыянальнага тэхрэгламенту — "Медыцынскія вырабы. Бяспека" (TP 2010/006/BY) — перанесена на 1 студзеня 2015 года.

"Гэты дакумент прыняты ў мэтах выканання міжнародных абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь, узятых у рамках Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы. Так, нацыянальны тэхнічны рэгламент на малако і малочную прадукцыю адменены ў сувязі з прыняццем тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза "Аб бяспецы малака і малочнай прадукцыі" (ТР ТС 033/2013), які набывае моц з 1 мая 2014 года", — пракаментавалі ў прэс-службе.

Тэхнічны рэгламент Рэспублікі Беларусь на ветэрынарныя прэпараты, у сваю чаргу, адменены з прычыны адсутнасці гэтай прадукцыі ў Адзіным пераліку прадукцыі, у дачыненні да якой устанаўліваюцца абавязковыя патрабаванні ў рамках Мытнага саюза.

"Прынятыя меры накіраваны на рэалізацыю адпаведных палажэнняў пагаднення аб адзіных прынцыпах і правілах тэхнічнага рэгулявання ў Беларусі, Казахстане і Расіі ад 18 лістапада 2010 года, выключэнне тэхнічных бар`ераў у гандлі паміж краінамі — членамі Мытнага саюза", — адзначаецца ў паведамленні камітэта.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 13 студзеня 2014
 
Дата публикации:13.01.2014
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1312
 
Ключевые слова:
Техрегламент Мытны саюз
 
 


Комментарии