https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што асновай беларускай ідэі з`яўляюцца патрыятызм і гатоўнасць берагчы сваю спадчыну


Такое меркаванне кіраўнік дзяржавы выказаў на цырымоніі ўручэння прэміі Прэзідэнта "За духоўнае адраджэнне", спецыяльных прэмій Прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва, спецыяльнай прэміі Прэзідэнта "Беларускі спартыўны Алімп" 2013 года.
"Настаў час выдзеліць тое, што стане аб`ядноўваючай усіх грамадзян беларускай ідэяй, у якую павераць усе - ад акадэміка да селяніна", - сказаў Прэзідэнт.

На думку кіраўніка беларускай дзяржавы, пачуцці патрыятызму і гатоўнасці берагчы сваю спадчыну неабходна фарміраваць праз цікавасць да гісторыі і культуры народа. "Наша гісторыя ніколі не была прыгожай казкай. Беларусь - скрыжаванне еўрапейскіх і азіяцкіх дарог, па якім не раз праносіліся войны і інтэрвенцыі. Але колькі ні спрабавалі - ніхто не змог заняволіць гэты мужны народ. Дзякуючы веры і духоўнай сіле продкаў Беларусь адраджалася з руін нібы Фенікс з попелу", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт лічыць, што асновай выхавання грамадзяніна павінна быць апора на гераічную спадчыну. Моцным стымулам для патрыятычнага ўздыму павінна стаць святкаванне 70-й гадавіны вызвалення Беларусі і Вялікай Перамогі. "Але наша гісторыя не вычэрпваецца толькі падзеямі тых ваенных гадоў. У ёй былі Полацкае і Тураўскае княствы, дзе прараслі ўсходы нашай дзяржаўнасці і культуры; працы і думкі першаасветнікаў Еўфрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага, светачаў Адраджэння Францыска Скарыны і Міколы Гусоўскага, роданачальнікаў беларускай культуры новага часу Янкі Купалы і Якуба Коласа; тэхналагічны, культурны прарыў, здзейснены ў гады савецкай улады, і наша з вамі напружаная праца па стварэнню суверэннай беларускай дзяржавы", - сказаў Прэзідэнт. "Мы не павінны адмаўляцца ад пазітыўных элементаў гэтай спадчыны, каб яна ўмацоўвала духоўную платформу дзяржавы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што нярэдка даводзіцца чуць, што ў нашы дні на змену прывычнай маралі прыходзіць "разумны эгаізм", паколькі ў аснове поспеху ляжыць фінансавы інтарэс. "Але любы матэрыяльны дабрабыт прадугледжвае трывалы духоўны падмурак. Следам за заклікамі да адмовы ад культурнай самабытнасці ў імя глабалізацыі сёння ўсё часцей раздаюцца заклікі вярнуцца да правераных часам норм і ідэалаў", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"З аднаго боку, у "старой" Еўропе лідзіруюць прыхільнікі так званай неаліберальнай маралі. З другога - на Усходзе, у прыватнасці ў Кітаі, прагрэс грунтуецца на абавязковай пераемнасці мінулага і сучаснага. У Расіі набірае сілу імкненне рухацца наперад, абапіраючыся перш за ўсё на свой вопыт і традыцыі", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што лёс беларускага народа, нібы маятнік, заўсёды вагаўся паміж двума геапалітычнымі полюсамі - Усходам і Захадам, у беларускай культуры выразна відаць сляды ўплыву і рускай, і заходнееўрапейскіх, і азіяцкіх культур. "Але пры гэтым мы заўсёды захоўвалі сваю ідэнтычнасць, дзе больш, дзе менш, але ў свеце нас ведаюць як беларусаў, і гэта дарагога каштуе", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

9 студзеня 2013, Мінск
Таццяна Паляжай - БЕЛТА
 
Дата публикации:09.01.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1456
 
Ключевые слова:
Белорусская идея
 
 


Комментарии