https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Парушальнікамі пагранічнага заканадаўства сталі грамадзяне Алжыра, Грузіі і Расіі


Нелегальныя мігранты розных нацыянальнасцяў працягваюць спробы пранікнуць у краіны Еўрапейскага саюза праз беларускую мяжу.
Як паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце Беларусі, полацкія пагранічнікі ва ўзаемадзеянні з участковым інспектарам Браслаўскага РАУС 5 снежня за спробу парушэння беларуска-латвійскай мяжы затрымалі грамадзяніна Алжыра 1986 года нараджэння. У Беларусь ён прыбыў з Расіі. Мужчына планаваў незаконна перасячы мяжу з Беларусі ў Латвію для ўз`яднання з сям`ёй у Швецыі. У Беларусі ён знаходзіўся незаконна.

У дачыненні да затрыманага распачаты адміністрацыйны працэс. Правапарушальнік будзе прыцягнуты да адказнасці за замах на незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы і за парушэнне заканадаўства аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства. Яму пагражае штраф да 50 базавых велічынь і дэпартацыя.

Грамадзянін Грузіі планаваў палепшыць умовы свайго жыцця ў Еўропе. Для гэтага ён спрабаваў перайсці мяжу на ўчастку Смаргонскай пагранічнай групы па-за ўстаноўленымі пунктамі пропуску. Яго затрымалі ноччу 6 снежня за паўтары кіламетра ад мяжы паблізу пункта пропуску "Каменны Лог". Затрыманы аформлены парушальнікам дзяржаўнай мяжы, змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання на час высвятлення ўсіх акалічнасцяў правапарушэння.

Жыхар Паўночнай Асеціі для таго, каб трапіць з Беларусі ва Украіну, схаваўся ў акумулятарным адсеку лакаматыва цягніка Мінск — Кіеў. У мужчыны 1973 года нараджэння пры сабе быў пашпарт. Аказалася, што на тэрыторыю Беларусі ён трапіў афіцыйна, аднак з-за фінансавых цяжкасцяў вырашыў падсесці "зайцам" у цягнік у момант счэпкі вагонаў у дэпо на станцыі Гомель. Расіянін затрыманы для разгляду і будзе прыцягнуты да ўстаноўленай законам адказнасці.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 7 снежня 2013
 
Дата публикации:07.12.2013
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1796
 
Ключевые слова:
Беларусь-Евросоюз Пограничный контроль
 
 


Комментарии