https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінску праходзіць канферэнцыя распрацоўшчыкаў камп`ютарных гульняў


У ліцэі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта сёння ўпершыню праходзіць канферэнцыя распрацоўшчыкаў камп`ютарных гульняў GDS Conference.
Як паведамляе прэс-служба БДУ, на ўдзел у форуме было пададзена прыкладна 600 заявак ад кіраўнікоў вядучых кампаній камп`ютарнай гульнявой індустрыі і распрацоўшчыкаў-пачаткоўцаў.

У межах канферэнцыі запланавана выступленне экспертаў і праграмістаў у галіне сеткавых гульняў з Беларусі, Расіі, Францыі і Ірана, якія раскажуць пра спецыфіку вядомых у свеце гульняў у розных краінах і падзеляцца ўласным вопытам працы. Акрамя таго, для ўдзельнікаў будуць арганізаваныя майстар-класы, прысвечаныя складанню перспектыўных бізнес-праектаў і планаў для гульнявой індустрыі.

Прадугледжана дзелавая секцыя канферэнцыі, на якой змогуць завязаць карысныя знаёмствы і пагутарыць з экспертамі, адзначылі ў прэс-службе. На працягу ўсяго дня будзе працаваць інтэрактыўная гульнявая зона з тэматычнымі конкурсамі.

У гэты ж дзень у ліцэі адбудзецца панельная дыскусія экспертаў у сферы распрацоўкі камп`ютарных гульняў. Завершыцца канферэнцыя цырымоніяй узнагароджання пераможцаў конкурсу распрацоўшчыкаў камп`ютарных гульняў GamedevCUP, які праходзіў у БДУ ў канцы лістапада гэтага года.

Арганізатарам канферэнцыі выступіў цэнтр развіцця высокатэхналагічных праектаў IT House БДУ пры падтрымцы кампаніі "Гейм Стрым".

Анастасія Салановіч, БелаПАН
Мінск, 7 снежня 2013
 
Дата публикации:07.12.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1271
 
Ключевые слова:
Интернет Компьютерные игры
 
 


Комментарии