https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Брэсцкай вобласці праверана выкананне дырэктывы прэзідэнта аб бяспецы і дысцыпліне на прадпрыемствах дрэваапрацоўкі


Пракуратурай Брэсцкай вобласці праведзена праверка выканання дырэктывы прэзідэнта ад 11 сакавіка 2004 года № 1 "Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны" на дрэваапрацоўчых прадпрыемствах рэгіёна.
Як паведамілі ў Генеральнай пракуратуры Беларусі, праверка паказала, што дынаміка вытворчага траўматызму з цяжкімі наступствамі на дрэваапрацоўчых прадпрыемствах на працягу апошніх гадоў мае тэндэнцыю да зніжэння. Аднак яшчэ дапускаюцца такія парушэнні заканадаўства пра ахову працы, як эксплуатацыя абсталявання без ахоўных агароджаў, недастатковае забеспячэнне работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны, невыкананне тэрмінаў правядзення інструктажу па тэхніцы бяспекі і праверак ведаў па пытаннях аховы працы.

Выяўлены таксама парушэнні супрацьпажарных норм і правіл, якія не заўсёды своечасова і ў поўным аб`ёме ліквідуюцца па прадпісаннях органаў дзяржаўнага пажарнага нагляду. Гэта з`явілася адной з прычын таго, што за дзевяць месяцаў на прадпрыемствах дрэваапрацоўкі зарэгістравана пяць пажараў, урон ад якіх склаў 115 млн. рублёў.

Падобныя парушэнні дапускаліся кіраўнікамі шэрагу правераных прадпрыемстваў і пры выкананні прадпісанняў тэрытарыяльных цэнтраў гігіены і эпідэміялогіі. Пры гэтым парушэнні санітарных норм і правіл носяць распаўсюджаны характар. Сярод іх — нездавальняючае ўтрыманне вытворчых аб`ектаў і прылеглых тэрыторый, неправядзенне лабараторных даследаванняў фактараў вытворчага асяроддзя на працоўных месцах і пашпартызацыі вентыляцыйных сістэм аб`ектаў, адсутнасць санітарна-бытавых памяшканняў, якія адпавядаюць сучасным патрабаванням.

Па выніках праверкі органамі пракуратуры Брэсцкай вобласці ўнесена 25 пастаноў, дадзена 34 рэкамендацыі і вынесена 16 прадпісанняў па ліквідацыі выяўленых парушэнняў заканадаўства аб ахове працы, аб пажарнай бяспецы і аб вытворчай санітарыі, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 22 службовыя асобы.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 7 снежня 2013
 
Дата публикации:07.12.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1626
 
Ключевые слова:
Брэст Деревообработка
 
 


Комментарии