https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міністэрства культуры Беларусі аб`явіла конкурс на стварэнне дызайн-праекта ўзнагароды Нацыянальнай тэатральнай прэміі


Пераможца атрымае Br10 млн., паведамілі ў ведамстве.
Удзельнікамі творчага спаборніцтва могуць стаць мастакі, скульптары і дызайнеры з адпаведнай прафесійнай адукацыяй.

Конкурсныя матэрыялы павінны ўключаць дызайн-праект узнагароды (малюнак або мадэль у мяккім матэрыяле), тлумачальную запіску з абгрунтаваннем мастацкай ідэі, апісанне прыза з указаннем памераў, рэкамендаваных матэрыялаў для яго стварэння. Малюнкі дызайн-праекта прадастаўляюцца на паперы і электронных носьбітах (на флэш-дыску, СD-дыску) або на электронную пошту: art7@kultura.by. Электронны варыянт малюнкаў трэба прадастаўляць у фармаце PDF.

Каб прыняць удзел у конкурсе, неабходна да 13 снежня 2013 года ўключна падаць заяўку на адрас: г.Мінск, пр. Пераможцаў,11, каб. 309. Конкурсныя матэрыялы трэба прадаставіць 13 снежня не пазней за 17.00 па адрасе: г. Мінск, вул. Энгельса, д.7 (Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы).

Журы разгледзіць работы на закрытым пасяджэнні не пазней за 17 снежня. Рашэнне будзе прынята ў прысутнасці не менш як паловы экспертнага складу адкрытым галасаваннем. Пры аднолькавай колькасці галасоў за і супраць голас старшыні стане вырашальным.

Каб захаваць ананімнасць аўтараў, конкурсныя матэрыялы прадстаўляюцца пад чатырохзначнымі нумарамі, якія паказваюцца на ўсіх матэрыялах у левым верхнім вугле, а таксама на аўтарскім канверце. У запячатаны аўтарскі канверт укладваюцца інфармацыйны ліст, які змяшчае прозвішча, імя, імя па бацьку, а таксама адрас і кантактны тэлефон удзельнікаў. Пры парушэнні ўмоў конкурсу, правіл афармлення і прадстаўлення матэрыялаў праект адхіляецца ад разгляду. Аўтарскія канверты адкрыюць пасля вынясення рашэння журы па выніках конкурсу.

Вынікі конкурсу апублікуюць на сайце Мінкультуры на працягу тыдня пасля вынясення рашэння журы. Ведамства заключыць з пераможцам дагавор аб выкарыстанні дызайн-праекта без выплаты яму за гэта ўзнагароджання.

Падрабязная інфармацыя аб правядзенні конкурсу размешчана на афіцыйным сайце Міністэрства культуры.

4 снежня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.12.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1825
 
Ключевые слова:
Конкурс Дизайн Министерство культуры
 
 


Комментарии