https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Званне ганаровага грамадзяніна Гомеля прысвоена вядомаму беларускаму мастаку Гаўрылу Вашчанку


Такое рашэнне прынята гарадскімі ўладамі, паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага гарвыканкама.
Званне прысвоена 85-гадоваму дзеячу культуры за вялікі асабісты ўклад у развіццё выяўленчага мастацтва і значную дзейнасць па захаванні культурнай спадчыны Гомеля. Пасведчанне ганаровага грамадзяніна, нагрудны знак і стужка ўручаны мастаку.

Творчы шлях Гаўрылы Вашчанкі пачынаўся менавіта ў Гомелі. Тут у далейшым пры яго падтрымцы адкрылася карцінная галерэя, якая названа ў гонар мастака, і сёння работы майстра складаюць асноўныя фонды гэтай установы культуры.

Гаўрыла Вашчанка з`яўляецца народным мастаком Рэспублікі Беларусь, прафесарам, акадэмікам жывапісу, "Чалавекам ХХ стагоддзя", лаўрэатам дзяржаўнай прэміі БССР. 45 гадоў свайго жыцця ён аддаў Беларускай акадэміі мастацтваў, дзе заснаваў кафедру манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.

28 лістапада 2013, Гомель
Алена Сафронава - БЕЛТА
 
Дата публикации:28.11.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1412
 
Ключевые слова:
Искусство Гомель Гаўрыла Вашчанка
 
 


Комментарии