https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі вызначаны адзіны парадак супастаўлення кошту будаўніцтва жылля і ўнесеных дольшчыкамі плацяжоў


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.
У Беларусі вызначаны адзіны парадак супастаўлення кошту будаўніцтва жылля і ўнесеных дольшчыкамі плацяжоў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 1006 ад 22 лістапада, якой зацверджана Палажэнне аб парадку разліку змянення цаны аб`екта долевага будаўніцтва (цаны дагавора).

У дакуменце гаворыцца, што разлікі змянення цаны аб`екта будуць ажыццяўляцца забудоўшчыкам з улікам катэгорый дольшчыкаў: грамадзяне, якія стаяць на ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і ўдзельнічаюць у долевым будаўніцтве жылля з выкарыстаннем дзяржпадтрымкі і (або) з абмежаваным прыбыткам забудоўшчыка; грамадзяне, уключаючы ІП, і юрыдычныя асобы, якія ўдзельнічаюць у долевым будаўніцтве жылых і нежылых памяшканняў, іншых аб`ектаў нерухомай маёмасці на камерцыйнай аснове.

Разлікі, якія абгрунтоўваюць змяненне цаны аб`екта долевага будаўніцтва, павінны выконвацца ў бягучых цэнах шляхам прывядзення кошту будаўніцтва незавершаных аб`ектаў і ўнесеных дольшчыкамі плацяжоў у працэсе ўзвядзення да адзінага ўзроўню цэн на першае чысло месяца, у якім складаецца разлік. Падставай для выканання гэтых разлікаў будуць з`яўляцца дакументы, які пацвярджаюць кошт будаўніцтва незавершанага аб`екта і велічыню грашовых сродкаў, унесеных дольшчыкамі і атрыманых забудоўшчыкам.

Даныя аб фактычных затратах на незавершанае будаўніцтва, у адпаведнасці з пастановай, будуць вызначацца на падставе даных бухгалтарскага ўліку забудоўшчыка, які ажыццяўляе іх улік у адпаведнасці з заканадаўствам. Кошт самога незавершанага будаўніцтва будзе разлічвацца шляхам падсумоўвання праіндэксаванага кошту фактычных затрат на ўзвядзенне аб`екта. Велічыня плацяжоў усіх дольшчыкаў па незавершаным аб`екце, у тым ліку па кожным аб`екце долевага будаўніцтва і па кожным дольшчыку розных катэгорый, будзе разлічвацца шляхам падсумоўвання праіндэксаваных фактычных плацяжоў на першае чысло месяца, у якім складаецца разлік.

Каэфіцыенты як для індэксацыі кошту фактычных затрат на будаўніцтва, так і для індэксацыі фактычных плацяжоў зыходзячы з умоў заключаных дагавораў стварэння аб`ектаў долевага будаўніцтва і дагавора будаўнічага падраду будуць аднолькавымі.

Дакументам таксама вызначаецца, якім чынам будзе разлічвацца кошт будаўніцтва 1 кв.м агульнай плошчы і кошт незавершанага аб`екта долевага будаўніцтва для розных катрэгорый грамадзян, пры гэтым склад затрат, якія адносяцца на кошт узвядзення аб`екта долевага будаўніцтва для розных катэгорый дольшчыкаў, вызначаецца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. Змяненне цаны аб`екта долевага будаўніцтва вызначаецца як розніца паміж праіндэксаваным коштам фактычных затрат і праіндэксаванымі фактычнымі плацяжамі, унесенымі дольшчыкамі кожнай катэгорыі.

Дзеянне гэтай пастановы не распаўсюджваецца на дагаворы стварэння аб`ектаў долевага будаўніцтва, заключаныя да ўступлення ў сілу ўказа ад 6 чэрвеня 2013 года нумар 263 "Аб долевым будаўніцтве аб`ектаў у Рэспубліцы Беларусь".

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

28 лістапада 2013, Мінск
Кацярына Марковіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:28.11.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1161
 
Ключевые слова:
Строительство Жильё в Беларуси
 
 


Комментарии