https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нацбанк Беларусі абнародаваў вынікі ананімнага анкетавання на граніцы


Нацбанк абнародаваў вынікі правядзення ананімнага анкетавання фізічных асоб у аўтадарожных пунктах пропуску на граніцы Беларусі.
Ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка нагадалі, што дзяржаўнымі органамі Беларусі з удзелам Нацыянальнага банка 20 верасня (пятніца) і 21 верасня (субота) 2013 года праведзена разавае анкетаванне грамадзян у сямі аўтадарожных пунктах пропуску на граніцы нашай краіны, якое ахоплівала як беларускіх, так і замежных грамадзян, што перасякалі яе аўтамабільным транспартам.

"Нягледзячы на добраахвотны характар правядзення анкетавання, адносную навізну такога віду статыстычных назіранняў, актыўнасць рэспандэнтаў па запаўненню анкет была на даволі высокім узроўні. З 8 тыс. падрыхтаваных анкет запоўнена больш як палавіна. Пры гэтым асноўная частка з запоўненых анкет (72,4 працэнта) прыпадае на беларускіх рэспандэнтаў", - звярнулі ўвагу ў Нацбанку.

Праведзеная ў верасні-лістападзе апрацоўка атрыманых даных дала магчымасць вызначыць аб`ёмы, структуру, накіраванасць неарганізаваных знешніх таварных патокаў і паслуг міжнароднага турызму. "Вынікі анкетавання пацвярджаюць, што маюць месца сустрэчныя патокі ўвозімых і вывозімых тавараў праз граніцу Беларусі", - адзначылі ў Нацыянальным банку.

У прыватнасці, як адзначылі рэспандэнты, асноўнымі групамі тавараў, імпартуемых з Польшчы, Украіны, Літвы, Латвіі, з`яўляюцца адзенне, абутак, прадукты харчавання, тэлевізары, алкагольныя напіткі, шыны, бытавая хімія, сродкі гігіены, камп`ютарная тэхніка і сродкі сувязі.

Асноўнымі экспартнымі таварамі, згодна з атрыманымі данымі, з`яўляюцца бензін, дызельнае паліва, адзенне, абутак, тытунёвыя вырабы, алкагольныя напіткі, а таксама цукар, крупы і макаронныя вырабы.

"На аснове даных праведзенага абследавання можна дапусціць, што па выніках 2013 года агульная колькасць паездак фізічных асоб, занятых неарганізаваным увозам тавараў у Рэспубліку Беларусь з Латвіі, Літвы, Польшчы і Украіны, у два разы перавысіць колькасць паездак грамадзян, якія вывозяць тавары ў гэтыя краіны з Рэспублікі Беларусь", - гаворыцца ў ацэнцы Нацбанка вынікаў анкетавання.

З улікам атрыманых у выніку абследавання даных, прагназуемая на 2013 год сумарная вартасць увезеных фізічнымі асобамі тавараў у Беларусь з Латвіі, Літвы, Польшчы і Украіны складзе $1 млрд. 73,4 млн. Пры гэтым асноўная частка неарганізаванага імпарту тавараў будзе ажыццяўляцца з Польшчы (49 працэнтаў усяго імпарту з абследуемых краін), Украіны (31 працэнт) і Літвы (20 працэнтаў).

"З улікам праведзенай карэкціроўкі, сумарная вартасць вывезеных фізічнымі асобамі тавараў з Беларусі ў Латвію, Літву, Польшчу і Украіну за 2013 год ацэньваецца ў памеры $620,3 млн. У тым ліку асноўнымі краінамі - спажыўцамі неарганізаванага беларускага экспарту тавараў, паводле даных прагнозу, могуць выступіць Польшча (39 працэнтаў ад агульнай вартасці вывозімых тавараў), Украіна (29 працэнтаў) і Літва (21 працэнт)", - сказана ў справаздачы Нацбанка.

Чакаецца, што з улікам атрыманых даных сальда знешняга гандлю таварамі, якія будуць перамешчаны фізічнымі асобамі праз граніцу Беларусі з Польшчай, Украінай, Літвой, Латвіяй (без уліку неарганізаванага гандлю з Расіяй), у 2013 годзе складзецца адмоўным і можа дасягнуць у эквіваленце мінус $0,5 млрд.

"Вынікі анкетавання ў пэўнай ступені даюць магчымасць дапоўніць існуючыя статыстычныя паказчыкі экспарту і імпарту Беларусі за кошт пашырэння пераліку далічваемых тавараў, змянення рэгіянальнага разрэзу далічваемых неарганізаваных знешнегандлёвых патокаў, а таксама ўдакладнення сум праводзімых ацэнак", - адзначылі ў Нацбанку.

Праведзенае абследаванне паказала таксама неабходнасць арганізацыі пастаянна дзеючай сістэмы выбарачных назіранняў для павышэння якасці праводзімых цяпер Белстатам далічванняў і атрымання ўсёабдымных ацэнак неарганізаваных знешніх таварных патокаў і паслуг міжнароднага турызму, канстатавалі ў Нацыянальным банку.

Вынікі абследавання накіраваны зацікаўленым органам кіравання Беларусі. Нацыянальным банкам атрыманыя даныя будуць выкарыстаны пры складанні плацежнага балансу Беларусі за 2013 год.

Кароткія вынікі абследавання фізічных асоб у аўтадарожных пунктах пропуску на граніцы Беларусі размешчаны на сайце Нацыянальнага банка.

26 лістапада 2013, Мінск
Ганна Кот - БЕЛТА
 
Дата публикации:26.11.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1283
 
Ключевые слова:
Граница Беларусь-Евросоюз Товарооборот
 
 


Комментарии