https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Батарэя "Тор-М2" заступіла на баявое дзяжурства


Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
Падчас абвешчанай 21 студзеня праверкі баявой гатоўнасці Узброеных сіл Беларусі зенітная ракетная батарэя "Тор-М2" 120-й зенітнай ракетнай брыгады ВПС і войскаў СПА ажыццявіла марш на палігон і заступіла на баявое дзяжурства па проціпаветранай абароне, адпрацаваны пытанні супрацьдыверсійных дзеянняў і авіяцыйнага прыкрыцця.

Падраздзяленне малавышыннай радыёлакацыйнай станцыі "Раса-РБ" выйшла маршам ва ўказаны раён і выконвае мерапрыемствы па разгортванні і падрыхтоўцы да выканання задач па прызначэнні, выхадзе на баявое дзяжурства.

Для забеспячэння палётаў авіяцыі, дзеянняў зенітных ракетных падраздзяленняў на палігон выведзены шэраг падраздзяленняў, у тым ліку беспілотных авіяцыйных комплексаў 927-га цэнтра падрыхтоўкі і прымянення БАК ВПС і войскаў СПА.

У мэтах стварэння складанага аператыўнага становішча падчас праверкі задзейнічаны падраздзяленні сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл, якія адпрацуюць як разведвальныя і спецыяльныя задачы, так і пытанні контрдыверсійных дзеянняў.

Для праверкі тэрытарыяльных войскаў у раёнах, вызначаных для праверкі, праводзяцца мерапрыемствы па кіраванні за прызывам і пастаўкай мабілізацыйных рэсурсаў.

Дзеянні Узброеных сіл ацэньваюцца прадстаўнікамі Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 22 студзеня 2014
 
Дата публикации:22.01.2014
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1296
 
Ключевые слова:
Армия Вооружение Противовоздушная оборона
 
 


Комментарии