https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Музей Багдановіча далучаць да Музея гісторыі беларускай літаратуры да 1 красавіка 2014 года


Аб гэтым паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Беларусі Дзмітрый Шляхцін.
Літаратурны музей Максіма Багдановіча плануецца далучыць да Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры да 1 красавіка 2014 года.

Раней апошнім тэрмінам рэарганізацыі называлася 31 снежня 2013 года. "Ёсць яшчэ шмат пытанняў па працоўнаму заканадаўству. У пачатку студзеня павінны атрымаць усе дакументы", - сказаў Дзмітрый Шляхцін.

Згодна з рашэннем калегіі Міністэрства культуры Беларусі ад 25 верасня 2013 года нумар 189, да Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры плануецца далучыць літаратурныя музеі Максіма Багдановіча і Петруся Броўкі, правесці рэарганізацыю Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі шляхам далучэння да яго Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі.

31 снежня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:31.12.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1132
 
Ключевые слова:
Музей Богдановича
 
 


Комментарии