https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Паводле прыблізных даных, каля 300 тысяч беларусаў ажыццяўляюць працоўную дзейнасць за мяжой


Маючы агульную мяжу з трыма краінамі Еўрасаюза, Беларусь уцягваецца ў працэсы трансгранічнай незаконнай міграцыі, адзначыў 21 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Мінску начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Аляксей Бягун.
Паводле яго слоў, толькі органамі ўнутраных спраў за дзесяць месяцаў 2013 года было затрымана 14 арганізаваных груп незаконных мігрантаў агульнай колькасцю 81 чалавек (летась — сем груп і 38 чалавек, адпаведна). Акрамя таго, выяўлена больш як 16 тысяч парушэнняў устаноўленых правіл знаходжання і працоўнай дзейнасці замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на тэрыторыі Беларусі. Больш за тысячу замежных грамадзян былі дэпартаваныя за грубыя парушэнні беларускага заканадаўства.

"Паводле меркавання кампетэнтных органаў Расійскай Федэрацыі, прыкладна 300 тысяч грамадзян Беларусі займаюцца часовай працоўнай дзейнасцю на тэрыторыі гэтай краіны, — паведаміў Бягун. — Адпаведныя органы ў Беларусі гавораць прыкладна аб 100 тысячах грамадзян, якія на працягу года ў межах кароткатэрміновых ці доўгатэрміновых візітаў ажыццяўлялі аплачаную працоўную дзейнасць на тэрыторыі РФ. Пры гэтым ні адны, ні другія органы з-за латэнтнасці такой працоўнай дзейнасці не вядуць выразнага статыстычнага ўліку, у сувязі з чым іх паказчыкі так адрозніваюцца. Хутчэй за ўсё, трэба гаварыць пра 300 тысяч беларусаў, якія ажыццяўляюць працоўную дзейнасць па-за межамі Беларусі".

БелаПАН, 21 лістапада 2013
 
Дата публикации:21.11.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1368
 
Ключевые слова:
Рынок труда Нелегальная миграция
 
 


Комментарии