https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Кнігі з`яўляюцца духоўнай спадчынай беларускага народа


Дэлегацыя Беларускага саюза жанчын 9 лютага наведала ХХ Мінскую міжнародную кніжную выстаўку-кірмаш у НВЦ "БелЭкспа".
Першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч, якая таксама з`яўляецца членам прэзідыума БСЖ, азнаёміла гасцей са стэндамі выстаўкі. На яе думку, кнігі з`яўляюцца духоўнай спадчынай беларускага народа і ярка адлюстроўваюць высокі ўзровень культуры і беларускіх традыцый.

Лілія Ананіч асабліва адзначыла той факт, што 2012 год быў Годам кнігі і ў гэты перыяд выдадзена звыш 11 тыс. назваў кніг агульным тыражом больш як 34 млн. экзэмляраў.

На думку першага намесніка міністра інфармацыі, Беларусь пацвярджае статус чытаючай краіны, якая разам з усім светам імкнецца ў будучае. Лілія Ананіч азнаёміла прадстаўніц БСЖ з беларускімі і замежнымі экспазіцыямі выстаўкі, выданнямі, якія былі адзначаны на Нацыянальным кніжным конкурсе "Мастацтва кнігі", і іншымі знакавымі літаратурнымі праектамі.

На ўзнагароды конкурсу "Мастацтва кнігі" ў 14 намінацыях прэтэндавалі 175 выданняў ад 31 выдавецтва. Акрамя таго, прафесійнае журы вызначыла лепшых дызайнера кнігі, ілюстратара і фотамастака.

Дарэчы, выданне Беларускага тэлеграфнага агенцтва ўдастоена ўзнагароды ў намінацыі "Садружнасць" 52-га Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі". БЕЛТА прысуджаны дыплом першай ступені за выданне кнігі "Кітай вачамі беларусаў" пад агульнай рэдакцыяй намесніка прэм`ер-міністра Беларусі, старшыні таварыства "Беларусь-Кітай", экс-пасла Беларусі ў КНР прафесара Анатоля Тозіка. Складальнікам і аўтарам аднаго з артыкулаў кнігі стала аглядальнік аддзела БЕЛТА па асвятленню дзейнасці Прэзідэнта, намеснік старшыні таварыства "Беларусь-Кітай", член праўлення Беларускага саюза жанчын Аліна Грышкевіч.

11 лютага 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.02.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2522
 
Ключевые слова:
Белорусская книга Выставка Год книги
 
 


Комментарии