https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал Уімблдона


Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (2-і нумар сусветнага рэйтынгу) выйшла ў чвэрцьфінал Уімблдонскага турніру.
Сёння ў паядынку 1/8 фіналу адзіночнага разраду беларуска перайграла ў двух сэтах расійскую тэнісістку Кацярыну Аляксандраву (22) — 6:4, 6:0. Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 10 хвілін. У чвэрцьфінале Сабаленка будзе спаборнічаць з амерыканкай Мэдысан Кіз (18).

У першым раўндзе Арына Сабаленка абыграла венгерку Пану Удвардзі (82) — 6:3, 6:1, затым адолела ў трохсэтавым паядынку прадстаўніцу Францыі Варвару Грачову (41) — 2:6, 7:5, 6:2, а потым выйграла ў расіянкі Ганны Блінковай (40) — 6:2, 6:3.

Звязда, 10 ліпеня 2023
 
Дата публикации:10.07.2023
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:199
 
Ключевые слова:
Теннис Спорт в Беларуси Арына Сабаленка
 
 


Комментарии