https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Узровень зарэгістраванага беспрацоўя ў Беларусі на канец чэрвеня 2012 года склаў 0,6% ад эканамічна актыўнага насельніцтва


Паводле звестак Белстата.
У эканоміцы Беларусі ў студзені—чэрвені 2012 года было занята 4 млн. 574,1 тыс. чалавек, што на 2,2% менш, чым у студзені—чэрвені 2011 года. Колькасць беспрацоўных, зарэгістраваных у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, на канец чэрвеня 2012 года склала 27,9 тыс. чалавек, што на 8,9% менш, чым на канец чэрвеня 2011 года, і на 6,3% менш, чым на канец мая 2012 года.

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на канец чэрвеня 2012 года склаў 0,6% ад эканамічна актыўнага насельніцтва (на канец чэрвеня 2011 года — 0,7%).

Арганізацыямі краіны (без суб`ектаў малога прадпрымальніцтва недзяржаўнай формы ўласнасці) у першым паўгоддзі 2012 года было прынята на працу 377,4 тыс. чалавек, у тым ліку на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы — 23,6 тыс. чалавек, звольнена па розных прычынах 429,5 тыс. чалавек. З агульнай колькасці звольненых 6,9% было звольнена за прагулы і іншыя парушэнні працоўнай дысцыпліны, 1% — у сувязі са скарачэннем колькасці або штату работнікаў, ліквідацыяй арганізацыі.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 26 ліпеня 2012
 
Дата публикации:26.07.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1897
 
Ключевые слова:
Трудоустройство Безработица в Беларуси Статистика
 
 


Комментарии