https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У юных фізікаў Беларусі — "золата", "серабро" і "бронза"


З міжнароднай школьнай алімпіяды па фізіцы, якая завяршылася днямі ў Эстоніі, каманда беларускіх школьнікаў прывезла на радзіму пяць узнагарод рознай вартасці — па медалі на кожнага яе ўдзельніка.
Фізіка з`яўляецца, бясспрэчна, адным з самых складаных прадметаў у школьнай праграме. Але не для ўсіх...

"Золата" на міжнароднай алімпіядзе заваявалі адзінаццацікласнікі сталічнай гімназіі № 29 Ігар Лобач і Альберт Самойленка. Сярэбраныя ўзнагароды — у адзінаццацікласніка сталічнай гімназіі № 29 Вадзіма Рэута і адзінаццацікласніка ліцэя БДУ Аляксея Хацкевіча. Яшчэ адзін — бронзавы — медаль таксама ў выхаванца ліцэя БДУ Аляксандра Янкоўскага.

Да алімпіяды школьнікаў рыхтавалі кіраўнікі каманды загадчык кафедры камп`ютарнага мадэлявання фізічнага факультэта БДУ Анатоль Слабадзянюк, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Антон Нішчук і настаўнік фізікі Ліцэя БДУ Леанід Марковіч.

Надзея Нікалаева
Звязда, 25 ліпеня 2012
 
Дата публикации:25.07.2012
Тематика:Образование, Беларусь
Просмотров:2002
 
Ключевые слова:
Олимпиада Образование в Беларуси Белорусский Государственный Университет
 
 


Комментарии