https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прыкладна 15% дарослага насельніцтва Беларусі займаецца самагонаварэннем


Паводле ацэнкі экспертаў Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук, прыкладна 15% дарослага насельніцтва Беларусі займаецца самагонаварэннем.
Як паведамляецца на афіцыйным сайце Міністэрства аховы здароўя, зыходзячы з гэтага можна зрабіць выснову, што ўзровень рэальнага спажывання спіртных напояў у Беларусі складае больш як 15 літраў на душу насельніцтва. Для параўнання можна адзначыць, што ў Расіі фактычны ўзровень спажывання спіртных напояў на аднаго чалавека складае 18—20 літраў. Паводле стандартаў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, найбольшым крытычным паказчыкам з`яўляецца 8 літраў абсалютнага алкаголю на аднаго чалавека. У выпадку перавышэння гэтай нормы адбываецца паступовая дэградацыя нацыі ў сацыяльна-дэмаграфічных, эканамічных, сацыяльных, культурных і іншых адносінах.

Органамі ўнутраных спраў ва ўзаемадзеянні з зацікаўленымі арганізацыямі пастаянна арганізоўваюцца рэйды па выяўленні апаратаў і міні-заводаў па вырабе самагону і самагоннай брагі, спыненні фактаў самагонаварэння ў лясных угоддзях. Так, у 2011 годзе знішчана больш як 1 млн. 114 тыс. літраў самагону і самагоннай брагі, прыкладна 413,5 тыс. літраў фальсіфікаваных спіртных напояў, у тым ліку вырабленыя на лікёрагарэлачных прадпрыемствах з няякаснай сыравіны і з парушэннем патрабаванняў тэхнічнага рэгламенту. Прадухілена 11 тыс. 275 фактаў незаконнай рэалізацыі і захоўвання алкагольнай прадукцыі.

Да адміністрацыйнай адказнасці за выраб ці набыццё самагону і брагі, захоўванне самагонных апаратаў прыцягнута 7.132 чалавекі, за парушэнне патрабаванняў дэкрэта прэзідэнта ад 9 верасня 2005 года № 11 "Аб удасканаленні дзяржаўнага рэгулявання вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай прадукцыі з утрыманнем нехарчовага этылавага спірту" — 2 тыс. 289 асоб.

Як адзначаюць у Міністэрстве аховы здароўя, колькасць асоб з залежнасцю ад алкаголю, хто стаіць на дыспансерным уліку ў наркалагічных дыспансерах, на 1 чэрвеня складае 178 тыс. 33 чалавекі. Упершыню пастаўленыя на дыспансерны ўлік за пяць месяцаў 2012 года 10.003 чалавекі.

Інстытутам сацыялогіі НАН Беларусі праведзена даследаванне культуры спажывання спіртных напояў і сацыяльнай эфектыўнасці антыалкагольнай палітыкі. Высветлілася, што на распаўсюджанасць п`янства і алкагалізму асноўны ўплыў аказваюць наступныя фактары: нізкі ўзровень жыцця насельніцтва (43,5%), адсутнасць цікавых заняткаў у вольны час (38,3%), няправільнае выхаванне ў сям`і (37,5%), нягоды паўсядзённага жыцця (36,4%), "піцейныя" традыцыі і звычаі (34,8%), даступнасць набыцця спіртных напояў (34,3%). Вялікае значэнне таксама мае вялікі аб`ём вытворчасці і продажы спіртных напояў (25,7%), сямейныя сваркі і канфлікты (26,3%), шырокая рэклама спіртных напояў на тэлебачанні і іншых СМІ (22,2%), недастатковая антыалкагольная асвета і выхаванне (19,9%), нізкія цэны на спіртныя напоі (19,1%) і іншыя фактары.

Анастасія Янушэўская, БелаПАН
Мінск, 4 ліпеня 2012
 
Дата публикации:04.07.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2465
 
Ключевые слова:
Самогоноварение Криминал Антиалкогольная пропаганда
 
 


Комментарии