https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Больш за палову прафесарка-выкладчыцкага складу Акадэміі МУС — кандыдаты і дактары навук


Больш за палову прафесарска-выкладчыцкага складу Акадэміі МУС Беларусі — гэта кандыдаты і дактары навук (55 %), паведамілі ў групе інфармацыі і грамадскіх сувязяў галоўнай міліцэйскай ВНУ краіны.
У акадэміі дзейнічае савет па абароне дысертацый, і суіскальнікі навуковай ступені кандыдата навук тут абараняюць дысертацыі па трох навуковых спецыяльнасцях: "Крымінальнае права і крыміналогія; крымінальна-выканаўчае права", "Крымінальны працэс, крыміналістыка; аператыўна-вышуковая дзейнасць", "Адміністрацыйнае права, фінансавае права, інфармацыйнае права". Новы тэрмін паўнамоцтваў савета быў вызначаны Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Беларусі з 2010 па 2015 год.

У акадэміі канстатуюць, што прафесарска-выкладчыцкі склад штогод павялічвае сваю публікацыйную актыўнасць. Артыкулы і тэзісы вучоных міліцэйскай ВНУ з`яўляюцца ў навуковых выданнях Акадэміі, у тым ліку навукова-практычным часопісе "Вестник Академии МВД Республики Беларусь". Акрамя таго, прафесары і дактары навук публікуюцца на старонках замежных навуковых выданняў.

Сёлета колькасць арганізаваных міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцый — восем — ужо перавысіла леташню. Пачынаючы з 2011 года, у навукова-даследчую дзейнасць ВНУ ўцягнута больш як 90% прафесарска-выкладчыцкага складу. Аб патрэбнасці ў правядзенні навуковых форумаў і іх высокіх выніках сведчыць рост зацікаўленасці ў навуковых колах Беларусі.

Навукова-даследчая дзейнасць Акадэміі МУС ажыццяўляецца ў некалькіх кірунках. Прафесарска-выкладчыцкі склад праводзіць навуковыя даследаванні па актуальных пытаннях дзейнасці праваахоўных органаў і ўдзельнічае ў распрацоўцы дзяржаўных мер па барацьбе са злачыннасцю, ахове грамадскага парадку і забеспячэнні грамадскай бяспекі. У спектр навуковых інтарэсаў уваходзіць праца праваахоўных органаў замежных краін. Высокую ацэнку атрымліваюць выпрацаваныя ў міліцэйскай ВНУ рэкамендацыі па кіраванні дзейнасцю органамі ўнутраных спраў і працы з асабовым складам. Вучоныя Акадэміі задзейнічаны ў падрыхтоўцы праектаў нарматыўных прававых актаў, якія рэгламентуюць дзейнасць падраздзяленняў органаў ўнутраных спраў. У 2011—2012 гадах у практычную працу ўкаранёныя вынікі больш як 150 навуковых даследаванняў.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 8 ліпеня 2012
 
Дата публикации:08.07.2012
Тематика:Образование, Беларусь
Просмотров:1951
 
Ключевые слова:
Образование в Беларуси Академия МВД Милиция
 
 


Комментарии