https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На таргах на БВФБ курс долара ЗША знізіўся на 20 рублёў і склаў 8.410 рублёў


Курс долара ЗША па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 10 верасня знізіўся на 20 рублёў і склаў 8.410 рублёў.
Паводле звестак БВФБ, аб`ём таргоў доларам склаў 32 млн. 341 тыс. долараў (першапачатковы попыт — 31 млн. 733 тыс., прапанова — 36 млн. 33 тыс.).

Курс расійскага рубля ўзрос на 1,50 рубля і склаў 265 рублёў. Аб`ём таргоў склаў 743 млн. 725 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 912 млн. 878 тыс., прапанова — 738 млн. 631 тыс.).

Курс еўра ўзрос на 80 рублёў і склаў 10.760 рублёў. Аб`ём — 11 млн. 312 тыс. еўра (попыт — 20 млн. 283 тыс., прапанова — 10 млн. 619 тыс.).

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 10 верасня 2012
 
Дата публикации:10.09.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2145
 
Ключевые слова:
Финансы Белорусский рубль Биржевые торги
 
 


Комментарии